![]() |
24.49 р.
Вага: 160 г
Памеры: 140x205 мм
|
Сувенірное изданіе почтовыхъ карточекъ. В. Цеслеръ, мастеръская ретуши, артъдизайнъстудія. С Приветомъ изъ Минска.
Souvenir set of postcards about Minsk by Vladimir Tsesler.
Комплект сувенирных открыток о Минске от Владимира Цеслера.
Задні бок упакоўкі / The back of the set / Тыльная сторона упаковки:
Увесь камплект складаецца з 16 паштовак.
The whole set consists of 16 postcards.
Весь комплект состоит из 16 открыток.
Некаторыя з выяваў / Some of the pictures / Некоторые изображения:
Уладзімер Цэсьлер (нарадзіўся ў 1951, Слуцак, Беларусь) – беларускі мастак, дызайнэр. Жыве і працуе ў Менску.
Накірункі працы: плякат, графіка, жывапіс, скульптура, аб'ект, мастацкія акцыі, прамысловы дызайн, афармленьне кніг, рэкляма.
Скончыў у 1979 годзе адзьдзяленьне дызайну Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (БДТМİ) ў Менску (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў).
З 1979 году працаваў сумесна зь Сяргеем Войчанкам. Міжнародную вядомасьць творчы тандэм набыў у першую чаргу ў вобласьці плякату (больш за 30 узнагарод міжнародных конкурсаў і біенале).
Шырокую вядомасьць набыў "Праект стагодзьдзя. 12 з XX" У. Цэсьлера і С. Войчанкі, у якім дванаццаць самых значных мастакоў XX ст. былі выяўленыя ў выглядзе стылізаваных яек. Праект экспанаваўся ў ГМİİ ім. Пушкіна ў Маскве (1999-2000), у Музэі Людвіга пры Дзяржаўным расейскім музэі ў Санкт-Пецярбургу (2000), на Вэнэцыянскім біенале (2005).
Пасьля сьмерці Войчанкі Ўладзімер Цэсьлер працягвае працаваць у той жа парадаксальнай і вострай манэры, якая разам з пэрфэктным тэхнічным выкананьнем, стала візытоўкай іх творчага дуэту. Адна з найбольш цікавых прац гэтага пэрыяду – сэрыя оп-арт-аб'ектаў "Вэктарная прастора" (2007).
Для кампаніі BelTonMedia Ўладзімер Цэсьлер аформіў аўдыёкнігі "Беларускія народныя казкі", "Каласы пад сярпом тваім" і "Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае".
Болей прац мастака можна пабачыць на яго старонцы www.tsesler.com