![]() |
24.99 р.
Вага: 300 г
Памеры: 150x300 мм
|
Узрост: +14,
Час гульні: 30-60 хвілін,
Колькасць удзельнікаў: 2-8 удзельнікаў.
Настольная гульня "Мова" – гэта адукацыйна-забаўляльны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве. У аснове гульні спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба быць кемлівым, хуткім, уважлівым, сканцэнтраваным.
Гульнёвы працэс будзе цікавы як для тых, хто стала карыстаецца беларускай мовай, так і для тых, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску. А 5 розных варыянтаў гульні забяспечаць унікальнасць і разнастайнасць гульнёвага працэсу.
Склад гульні:
50 картак "Тэма",
33 карткі "Алфавіт",
1 картка "Так",
1 картка "Не",
1 картка "Дзеяслоў-прыметнік",
8 картак "Узровень ведаў",
36 жэтонаў "Ў",
правілы гульні.