![]() |
24.99 р.
Вага: 300 г
Памеры: 150x300 мм
|
Па ўсім свеце гульня вядомая пад рознымі назвамі: у Еўропе і Амерыцы – гэта "Джэнга", у Расеі – "Башня", у Бразіліі – "Землятрус", у Даніі – "Цагляны дом", а ў Беларусі гульня атрымала назву – “Вежа”.
Час гульні: 10-20 хвілін,
Колькасць удзельнікаў: 2-8 удзельнікаў.
А ведаеце
Па ўсім свеце гульня вядомая пад рознымі назвамі: у Еўропе і Амерыцы – гэта “Джэнга”, у Расеі – “Башня”, у Бразіліі – “Землятрус”, у Даніі – “Цагляны дом”, а ў Беларусі гульня атрымала назву – “Вежа”.
Спачатку пабудуйце вежу
Складзіце гульнявую канструкцыю з драўляных брускоў: адзін паверх складаецца з трох брускоў, паверхі кладуцца крыж-накрыж.
Правілы гульні складаюцца з аднаго сказу
Па чарзе вымайце па адным бруску з любога месца вежы і кладзіце яго на верхні паверх.
Прайграе той, хто разваліць вежу, а пераможцам лічыцца папярэдні гулец.
Памятайце
-вымаць брускі трэба толькі адной рукой;
-два верхнія паверхі кранаць нельга;
-напачатку заўсёды ёсць брускі, якія вымаюцца лягчэй за іншыя;
- дадайце ў гульню азарт: гуляйце на жаданне.
Вежа развалілася? Будуем новую і гульня пачынаецца з самага пачатку!
Над стварэннем гульні працавала “Творчае згуртаванне “А4”: Антон Янкоўскі, Ала Міцэвіч (ілюстратар каробкі), Наста Янкоўская, Андрэй Ціцяк, Віктар Урублеўскі.