![]() |
8.99 р.
Вага: 450 г
Памеры: 320x730 мм
|
Вялікі насьценны камплект плакатаў памерам 50х34 см (больш за фармат А3) з выявамі слаўных вершнікаў, што ў Сярэднявеччы баранілі годнасць нашага краю і здабывалі ў лютых сечах перамогі для нашае зброі!
Акрамя ўласна выяваў ваяроў аўтарства полацкага мастака Івана Іванова постары таксама месьцяць прысвячэнні і гістарычныя даведкі, якія напісаў гісторык з Полаччыны Юры Усьціновіч.
Культурніцкая пляцоўка "Беларуская Прастора" і транспартна-лагістычная кампанія "Фабеас" супольна выдалі гэты адмысловы камплект плакатаў, разлічаны як на шанавальнікаў нашае вайсковае гісторыі перыядаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай абодвух народаў, гэтак і на ўвесь беларускі (дый ня толькі) люд паспаліты. Шануючы мінулае — ствараем будучыню!
Камэнтары
І як набыць той ваярскі
І як набыць той ваярскі каляндар?
Найзручней набыць, пакінуўшы замову на сайце Prastora.by
Найзручней (і найтаньней) набыць, пакінуўшы замову на сайце Prastora.by
Але можна таксама і ў іншых месцах - геаграфія дыстрыбуцыі досыць шырокая: у мінскіх крамах “Акадэмкнiга”, “Цэнтральная кнігарня”, “Кнігарня пісьменніка”, “Веды”, “Светач”, “Эўрыка”, "Кнігі & кніжачкі" (былая “Падпiсныя выданнi”), “Кніжны салон”, кнігарня “Ў”, галерэі “Падземка”, этна-краме “Рагна”, на кніжным кірмашы “Мір кніг” на Янкі Купалы, 27, у Таварыстве Беларускай мовы, а таксама ў кніжных крамах сеткі “БелКніга” ў Гомельскай, Віцебскай, Брэсцкай, Гарадзенскай і Мінскай абласцях.