![]() |
5.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 220x350 мм
|
Набор складаецца з інструкцыі па складанні замка, разгорнутай мадэлі замка на 3-5 старонках А4, гістарычнай даведкі, а таксама двух сувенірных магніцікаў у падарунак!
Распрацоўка, дызайн – Ігар Адасік, гістарычная даведка – Ксенія Адасік, каардынатар праекта Дзмітрый Кіенка.
Камянецкая вежа XIII стагоддзя з'яўляецца унікальным помнікам беларускай абарончай архітэктуры. З падобных вежаў (а яны былі яшчэ ў Наваградку, Гародні, Берасці і Тураве) да нашага часу захавалася толькі яна.
Замак стаяў на скрыжаванні гандлёвых шляхоў і займаў вельмі важнае стратэгічнае становішча.
Паводле археалагічных раскопак і рэканструкцыі А. Іова і А. Башкова , у абарончы комплекс старажытнага Камянца ўваходзіў драўляны замак і мураваная вежа , якія былі абкружаныя з усіх бакоў ровам і валам.
Пяціпавярховая вежа была каля 30 метраў у вышыню і каля 13,5 метраў у дыяметры. Зверху яна накрывалася вялікім шатровым дахам . Уваход у вежу знаходзіўся на ўзроўні чацвёртага паверха. Трапіць у яе можна было толькі з драўлянага замка па адмысловай прыстаўной лесвіцы, якая хавалася ўнутр вежы падчас варожых нападаў.
Абаронцы мелі ў арсенале ўсе тыпы стралковай зброі - лукі, арбалеты, самастрэлы, а таксама абрушвалі на галовы ворага кіпень і гарачую смалу. Не дзіўна, што захапіць замак з умацаванай вежай было вельмі няпроста, а часам і немагчыма.