![]() |
5.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 220x350 мм
|
Набор складаецца з інструкцыі па складанні замка, разгорнутай мадэлі замка на 3-5 старонках А4, гістарычнай даведкі, а таксама двух сувенірных магніцікаў у падарунак!
Распрацоўка, дызайн – Ігар Адасік, гістарычная даведка – Ксенія Адасік, каардынатар праекта Дзмітрый Кіенка.
Лідскі замак з'явіўся ў тыя часы, калі на землі Вялікага Княства Літоўскага зачасцілі крыжакі. Каб закрыць ім дарогу ўглыб краіны, князь Гедымін загадаў пабудаваць у Лідзе каменны замак, адзін з самых вялікіх на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Замак быў пабудаваны на штучным востраве, насыпаным з пяску і жвіру. Сцены замка ў плане нагадвалі трапецыю. Іх таўшчыня дасягала трох метраў, вышыня - каля 12 метраў. У вежах знаходзіліся жылыя памяшканні, архіў, царква і турма.
Лідскі замак неаднаразова пакутаваў ад нападаў ворагаў, але кожны раз адбудоўваўся зноўку.