![]() |
6.99 р.
Вага: 170 г
Памеры: 125x185 мм
|
Венера, або Як я быў прыгоннікам / Алесь Адамовіч.— Мінск : Папуры, 2015.— 240 с.
ISBN: 978-985-15-2297-8
"Само імя гераіні невыпадковае: у кабінеце Адамовіча, перад яго вачыма, заўсёды знаходзілася мармуровая статуэтка Венеры Мілоскай - увасабленне жаночага хараства, ідэі гармоніі паміж фізічным і духоўным у чалавеку.
У споведзі безыменнага героя, у вобразе якога шмат аўтабіяграфічнага, аўтарскага, разгортваецца кароткае жыццё Венеры Станкевіч, паказваецца яе трагедыя, што ў асноўным паўтарае трагедыю беларусаў.
Аповесць "Венера" - твор-пакаянне, дзе адлюстраваны працэс "разліку з мінулым". Як ні дзіўна, у трагічнай па каларыту і настрою аповесці вельмі шмат гумару, спецыфічна беларускага, калі невядома, ці з іншых смяецца чалавек, ці з сябе самога."
Міхась Тычына