Андрасюк Міхась. Вуліца добрай надзеі

Андрасюк Міхась. Вуліца добрай надзеі
3.49 р.
Вага: 320 г
Памеры: 130x200 мм



Апавяданні. – Мінск : Медысонт, 2010. – 304 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; вып. 7.).

ISBN 978-985-6887-80-5

Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм. За сваю прозу аўтар сёлета быў адзначаны прэміяй "Залаты апостраф-2009", што ўручаецца часопісам "Дзеяслоў".

ЗМЕСТ

Граніца
Уладзімір
Мястэчка
Дзядзька Ваня
Коля
Антон
Сашка
Валодзя
Сонька
Гравітацыя
Клёсы
Цягнік
Дзяўчына
Hoc
Шафа
Клаксон
Верш
Сустрэча
Ветэраны
Знічка
Дом
Фірма
Гульня ў каханне
Бар “У Алеся”
Крах
Паклонніца літаратуры
Кароткая гісторыя Партыі кучаравых
Смутная гісторыя з гадзіннікам фірмы “Патэк”
Вуліца Добрай Надзеі
Пані Зося
Колька, які лётаў над мястэчкам
Крыжык


Граніца (урывак)

За граніцай лес, а за лесам – рускія. Лес мкне да воблакаў стройнымі бярозамі, цягнецца вальшынай, шуміць соснамі. Абымшэлыя пні знікаюць у зялёнай чупрыне малінаў і крапівы. І ў гэтых расчохраных малінах, і ў пякучай крапіве напэўна сядзяць рускія ды, выструніўшы вушы, перасейваюць шум дрэваў, разгортваюць смольныя занавескі сасновых водараў, вылузваюць з ветру чалавечыя словы, а, можа, нават і думкі. Навошта - ніхто не ведае, але дакладна так ёсць. Бо чаму, падступаючы да лясной сцяны, старыя міжвольна сцішваюць голас, саслізгваюцца ў шэпт, а іх старыя жанкі засланяюць вусны далонямі і шныраць нямымі позіркамі ў густым кустоўі?

Часам у святочным застоллі, калі сівая самагонка вострыць словы дакладна так, як рамень вострыць брытву, а асёлка касу, развязваюцца іх языкі. І тады кажуць, што раней, пры іх маладой памяці, усё было іначай – дарогі не ўпіраліся ў калючы дрот, а вольнымі стужкамі праз Высокае, Валкастравец, Амелянец пралягалі за гарызонт, на край свету, а можа далей, і ніхто не бачыў тут ні граніцы, ні рускіх.

Дзеці – а іх няшмат тут - слухаючы размовы падпітых мужчынаў, заходзяцца ад смеху, трымаючыся за жываты, прысядаюць на кукішках. Самыя кемлівыя, каму прарочыцца будучыня ў афіцэрах, а нават і варшаўскіх міністрах, ляцяць кулём дадому. Вяртаюцца адтуль з тоўстымі кніжкамі або вялікімі мапамі і, разглядаючы запісаны на паперы парадак свету, тыркаюць іх пад нос старым, здзіўляюцца шчырым дзіцячым здзіўленнем: “Дзядзькі добрыя! Вы што, абалдзелі ці што? Такія краіны, вялікія і магутныя, не бадзяюцца от так сабе, ад няма чаго рабіць, з аднаго кутка свету ў другі. Рускія былі і ёсць усюды, як Бог”.

Сёння ніхто ўжо не ведае, чаму найвялікшая ў свеце імперыя дайшла да маленькай вёсачкі, якую называюць Вялікая Апака і, лізнуўшы задыханым языком стадолу Андрэя Саўчука, не схрумкала яе, не каўтнула, а спынілася, тут якраз размяжоўваючы свет на польскі і рускі?

Калі б запытаць прафесараў-гісторыкаў, вядома, скажуць пра Ялту і Патсдам, пра стомленыя, нявыспаныя вочы генералаў і прэзідэнтаў, пра доўгія разважанні – над мапай свету і паасобным чалавечым лёсам.

Усё так. Але граніца ляціць стралой ад Такароў, ад Вулькі, Гайкоў, адважна перасякае балоты, лясы і рэкі, і толькі за Вялікай Апакай завіваецца ў калена, на дзіва падобнае да цыбука тытунёвай люлькі Іосіфа Вісарыёнавіча. Абмінуўшы стадолу, выструньваецца і прамой лініяй збягае ў Белавежскую пушчу. I гэтае калена магічным клічам прыцягвае мяне сюды кожны год. Кажу - “еду ў грыбы”, але гэта няпраўда. Выязджаючы з Варшавы, чую, як шуміць пушча. Пакідаючы за спінай Беласток, уяўляю цёплыя вулачкі Мястэчка. А потым перасякаю іх, не затрымліваючыся, бо прапала тут шмат дарагога, і калі няма магчымасці вярнуць усё, няма таксама сэнсу шукаць паасобныя фрагменты.

 

Міхась Адрасюк (Michal Androsiuk) – Нарадзіўся ў Падляшшы. Піша па-беларуску і па-польску. Апошнія кнігі: па-беларуску - зборнік апавяданняў “Вуліца добрай надзеі”, па-польску - зборнік Wagon drugiej klasy. Асноўная тэма – прыгоды местачковых жыхароў. Падчас публічных чытанняў уласных твораў Міхась не расстаецца з бейсболкай.


Раім таксама паглядзець:Андрасюк Міхась. Вуліца добрай надзеі
Цвірка Кастусь. Воўчая выспа
4.99 р.

Цвірка Кастусь. Воўчая выспа

Раскулачанаму Ігнасю Караленю ўдалося ўцячы з Сібіры дадому, дзе засталася яго жонка Хрысціна з двума хлопчыкамі-блізняткамі. Тут ён даведваецца, што аднаго з яго маленькіх сыноў украў і знёс у лес воўк...

Багданава Галіна. Сакрамэнта
3.49 р.

Багданава Галіна. Сакрамэнта

Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва.