![]() |
3.99 р.
Вага: 580 г
Памеры: 145x215 мм
|
Укладанне і ўводзіны Янаша Кіша; пер. з анг. І. Карпікава, В. Лук’янава, В. Вайткевіч; пад рэд. У. Роўды. – Мінск: Тэхналогія, 1999. – 461 с. Цв. вокл.
ISBN 985-6234-69-7
Кніга адлюстроўвае асноўны погляд на сучасную палітычную філасофію ў фокусе спрэчак філосафаў у англасаксонскім грамадстве. Зборнік складаецца з трох частак. Першая прэзэнтуе ліберальную тэорыю, якой яна была да публікацыі вялікага твора Джона Роўлза “Тэорыя справядлівасці”. Другая ўлучае ў сябе творы на эгалітарызме і лібертарыяскім лібералізме ад Роўлза да Дўоркіна і Экермана. І нарэшце, частка трэцяя змяшчае тэксты перфекцыянізму, фемінізму і камунітарысцкай крытыкі лібэралізму.
Для навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў ВНУ гуманітарнага профілю, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца сучаснай палітычнай філасофіяй
ЗМЕСТ
Падзякі
Янаш Кіш. Уводзіны
Частка першая
Ісай Бэрлін. Дзве канцэпцыі свабоды
Фрыдрых Аўгуст фон Гаек. Роўнасць, Каштоўнасць і Вартасць
Рычард Гэе. Утылітарызм
Рычард Гэе. Талерантнасць і фанатызм
Частка другая
Джон Роўлз. Асноўныя свабоды і іх прыярытэт
Робэрт Нозік. Размеркавальная справядлівасць
Джэн Нарвезан. Роўнасьць супраць свабоды: перавага, свабода
Роналд Дўоркін. Свабода, Роўнасць, Супольнасць
Брус Экерман. Навошта дыялог?
Томас Нэйджэл. Маральны канфлікт і палітычная легітымнасць
Частка трэцяя
Джозэф Рэз. Лібералізм, аўтаномія і палітыка нейтральнага клопату
Сюзэн Молер Окін. Справядлівасць і пол
Майкл Уолзэр. Абароненасць і дабрабыт
Алэсдэр Макінтайр. Патрыятызм: даброта ці загана?
Чарлз Тэйлар. Непаразуменні ў ліберальна-камунікатарысцкай дыскусіі
Кніга прысьвечаная найважнейшым праблемам жыцьця грамадзтва і чалавека ў грамадзтве. Гэта праблемы як адвечныя, так і надзённыя. Яны з новай вастрынёю паўстаюць перад кожнай эпохай і кожнай асобай.
Што такое свабода і дзеля чаго яна чалавеку? Хто можа звацца асобаю, і ў чым самая каштоўнасьць чалавечай асобы? Як фармуюцца нормы маралі і ці спраўджваюцца маральныя ідэалы (накшталт кантаўскага "катэгарычнага імпэратыву")?
На гэтыя няпростыя пытаньні і спрабуюць адказаць аўтары кнігі, ужо прызнаныя ў сусьветнай навуцы. Спрабуюць сьледам за вялікімі папярэднікамі, але ў сучасных рэаліях бясконца ўскладнёнага сьвету. Калі ж яны і дыскутуюць між сабой, то робяць гэта паважліва-канструктыўна, а іхныя дыскусіі набываюць значэньне навуковага дыялёгу. Таму іх адказы, бадай, найбольш заглыблёныя ў тую агульналюдзкую сфэру, якая завецца палітычнай філязофіяй.
Аўтары бачаць, што іх адказы ў сваю чаргу нараджаюць новыя пытаньні, і запрашаюць нас думаць...