Аркадзь Ліцьвін. ГАЛС. Аповесьць з 1734 году

Аркадзь Ліцьвін. ГАЛС. Аповесьць з 1734 году
6.99 р.
Вага: 450 г
Памеры: 120x200 мм



ГАЛС. Аповесьць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін, 2012 Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego ; Гарадзенская бібліятэка, 2012.— 330 с.

ISBN 978-83-61617-53-2

Аркадзь Ліцьвін (Жукоўскі) :

"Галс – гэта псеўданім аднаго з герояў рамана. У аснове ляжаць сапраўдныя факты. Каралём тады быў абраны Ляшчынскі, адны былі за яго, другія – супраць, умяшалася, як заўсёды, Расія, і сюды з’явіліся царскія войскі. Вакол гэтага і разгортваецца інтрыга. Галоўны герой становіцца на чале канфедэрацкага атрада.

Ідэя, якую я праводжу ў гэтым і ў іншых сачыненнях – вяртанне беларускай шляхты беларусам. Вельмі стараліся нас пераканаць, што шляхта не мае дачынення да беларусаў, што гэта сялянская нацыя. Гэта было выгодна і Расіі, і палякам, і, самае цікавае, літоўцам.

Ёсць у кнізе гістарычныя дзеючыя асобы (адзін з расійскіх генералаў, князь Радзівіл), ёсць – літаратурныя персанажы".

Аркадзь Ліцьвін (Жукоўскі)

ЗМЕСТ

Левы замах
Ламацкі
Канспіратар
Радзівіл
Студыёзус і паручнік
Няпрошаныя госці
Карыснасць стасаваных навук
Лёх канфедэрата
Ліцьвінскія галасы
Канец левага замаху
Сапраўдны рыцар Рэкуць
Шлях да замірэння
Уладкаванне
Тлумачэнні

 

Маладзейшае пакаленне яшчэ не даспела для шырокай грамадскай дзейнасці. І лёгка адзывалася на заклікі, якія адпавядалі патрэбам хвілі. Да ўсіх ранейшых хутка прынялася новая вартасць: незалежнасць, прапанаваная светлымі галовамі часу.

Але покліч тычыўся не толькі супраціву чужаземнай інтэрвенцыі, што парушыла вольнасць Рэчы Паспалітай. Мова ішла пра самастойнае вырашэнне спраў дзяржавы яе грамадзянамі. За што змагацца і супраць каго, ветлыя людзі пакуль не ўдакладнілі, і кожнаму даводзілася кіравацца сваім розумам...

 

Аркадзь Ліцьвін (Аркадзь Жукоўскі) Нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы Пагост Менскай вобласці. Беларус. Жанаты, выхаваў сына. Карабельнік, скончыў Ленінградскі караблебудаўнічы інстытут.
Працаваў на прадпрыемствах Дагестана. Ад 1970 па 2000 год - галоўны інжынер Гарадзенскага рачнога порта. У 1989 годзе ўдзельнічаў ва Устаноўчым З’ездзе Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”.


Раім таксама паглядзець:
Бабятынскі Конрад. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (16
11.99 р.

Бабятынскі Конрад. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)

Кніга Конрада Бабятынскага прысвечаная гісторыі ваеннага канфлікту, у выніку якога ўвосень 1655 г. амаль усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага разам з ягонай сталіцай Вільняй занялі войскі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. Гэта быў першы этап вялікай вайны, якая працягвалася ў 1654—1667 гг. і завяршылася толькі Андрусаўскім замірэннем 31 студзеня 1667 г.

История имперских отношений: беларусы и русские. 1772 – 1991 гг.
12.99 р.

История имперских отношений: беларусы и русские. 1772 – 1991 гг.

Несмотря на то, что Беларусь обрела в 1991 году независимость, общественность соседних стран, в первую очередь России, продолжает рассматривать ее через призму старых мифов и догм – как эпохи царизма, так и советской эпохи. Данная книга последовательно и аргументировано опровергает многие выдумки шовинистов.

Трусаў Алег. Невядомая нам краіна / The Country We Don't Know by Alieh Trusaŭ
12.99 р.

Трусаў Алег. Невядомая нам краіна

Гэтая кніга – дапрацаваны і дапоўнены варыянт папярэдняга выдання, што выходзіла ў 2009 годзе. Адметнасцю дадзенага выдання таксама з'яўляецца тое, што цяпер кніга выдадзеная на беларускай і ангельскай мовах пад адной вокладкай.

Белы Алесь. Хроніка Белай Русі
8.99 р.

Белы Алесь. Хроніка Белай Русі

"Хроніка Белай Русі" — істотна перапрацаванае і дапоўненае перавыданне манаграфіі 2000 году, прысвечанай гісторыі ўзнікнення хароніма «Белая Русь» і яго паступовага дастасавання да тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь. У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніцаў прасочваецца эвалюцыя "Белай Русі" ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох і народаў Еўропы.

Карлюкевіч Алесь. Старонкі Радзімазнаўства: Мясціны. Асобы
12.99 р.

Карлюкевіч Алесь. Старонкі Радзімазнаўства: Мясціны. Асобы

З кнігай краязнаўчых нарысаў і эсэ, прысвечаных розным куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках краіны, а таксама – у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы і нават адкрыцці. Ёсць сярод герояў "Радзімазнаўства…" і слаўныя асобы вучоных, падарожнікаў, мастакоў, пра якіх даследчык і краязнаўчы пісьменнік Алесь Карлюкевіч расказвае ўпершыню.

Арлоў Уладзімер. Імёны Свабоды
6.49 р.

Арлоў Уладзімер. Імёны Свабоды

Аўдыёвыданьне дапоўненае новымі гістарычнымі партрэтамі, якіх няма ў папяровым выданьні кнігі. Таксама дыск зьмяшчае мультымэдыйны файл, які ўтрымлівае ілюстрацыі і дапрацаваныя ранейшыя тэксты, агулам 266 постацяў беларускай свабоды XVIII – XXI стагодзьдзяў.

Латышонак Алег, Мірановіч Яўген. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пач
11.99 р.

Латышонак Алег, Мірановіч Яўген. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.

Хоць асноўнай мэтавай аўдыторыяй дадзенага падручніка зьяўляліся беларусы, якія сёньня жывуць у Польшчы, цікавасць яна ўяўляе і для жыхароў мэтраполіі, г. зн. Рэспублікі Беларусь. Ужо на самым пачатку кнігі, ва ўступе, аўтары прадэкляравалі, што "мы будзем адстойваць перш за ўсё беларускі, а ня польскі пункт гледжаньня на гістарычныя падзеі, але без празьмернага шанаваньня беларускіх гістарычных мітаў".

Рублеўская Людміла. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
5.49 р.

Рублеўская Людміла. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

У прыгодніцка-фантасмагарычным рамане Людмілы Рублеўскай, які з’яўляецца першай кнігай трылогіі, вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюма Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацка, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і неаднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.

Бутэвіч Анатоль. Паміж Княствам і Каронай
17.99 р.

Бутэвіч Анатоль. Паміж Княствам і Каронай

Гэтая кніга — другая, дакументальная частка рамана «Каралева не здраджвала каралю...». Чытач знойдзе шмат цікавага і ў многім новага матэрыялу пра час ад запачаткавання Вялікага Княства Літоўскага і Крэўскай уніі 1385 года да Люблінскай 1569 года.