Азбукоўнік і лічылка

Азбукоўнік і лічылка
24.99 р.
Вага: 950 г
Памеры: 205x270 мм



Апавяданні. Вершы. Казкі. Лічылкі. Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / Укладальніца Зося Іванаўна Кустава ; мастак У. С. Пашчасцьеў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. — 327 с. : іл. — Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-02-1341-9

Чытанка «Азбукоўнік і лічылка» — доўгачаканае ўнікальнае выданне, апрабаванае дашкольнымі ўстановамі краіны, якое адкрывае для дзяцей магчымасць атрымання першапачатковых чытацкіх і матэматычных ведаў.

Матэрыял па вывучэнні літар і лічбаў грунтуецца на творах класікаў беларускай літаратуры і сучасных нашых аўтараў — апавяданнях, вершах, загадках, а таксама на вуснай народнай творчасці — народных казках, паданнях, забаўлянках і інш.

«Азбукоўнік і лічылка» можа выкарыстоўвацца для працы выхавацеляў (бацькоў, бабуль і дзядуляў, настаўнікаў) і для самастойнага чытання дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, а таксама ў сямейнай педагогіцы.

ЗМЕСТ

Ад укладальніка
А
Б
В
Г
Д
Е, Ё
Ж
3
Дж, Дз
І, Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У, Ў
Ф
X
Ц
Ч
Ш
Ы
Ь
Э
Ю
Я
А...Я

 

Азбукоўнік і лічылка

 

Азбукоўнік і лічылка

 

Азбукоўнік і лічылка

 


Ад укладальніка

«Азбукоўнік і лічылка» мае на мэце праз нацыянальнае і народнае дапамагчы ў авалодванні пэўнымі навыкамі першапачатковых чытацкіх і матэматычных ведаў (раздзелы «Літара за літарай», «Лічба за лічбай»).

Распрацаваны тэмы да кожнай літары і да кожнай лічбы ад аднаго да дваццаці (а таксама знаёмства з трох- і чатырохзначнымі лічбамі). Раздзелы «Палосачка азбукоўніка і лічылкі» запрашаюць да творчай працы з літарамі і лічбамі на аснове аўтарскага літаратурнага матэрыялу; «Куфар ветлівасці і дабрыні» вучыць правілам моўнага этыкету (сустрэчы, развітанні, пажаданні і г. д.); «Куточак бабулі Усцінні» знаёміць з вытокамі вуснай народнай творчасці (калыханкі, забаўлянкі, гульні, пацешкі); раздзел «Зорачкі» прапануе парады па развіцці дзіцячай творчасці (моўныя замалёўкі, вершаванкі, загадкі, смяшынкі і інш.); «Казка-казачка» прысвечаны знаёмству з беларускімі народнымі казкамі, а таксама казкамі іншых народаў, скіраваны на творчую і выхаваўчую працу з дзецьмі, звязаную з літарамі і лічбамі.

3 дадзеным матэрыялам можна працаваць па раздзелах працяглы тэрмін, таму неабходна адразу акрэсліць межы заняткаў, час, каб не абцяжарваць дзяцей тымі ці іншымі матэрыяламі ў ходзе творчай працы.

Пад час знаёмства з літарамі і лічбамі, дзеці вучацца пазнаваць, «будаваць», «маляваць», вымаўляць іх, складаць словы і лічыць.

Мэтазгодна правесці вусную экскурсію «У лесе Азбукоўніка», расказаць пра багацце і неабходнасць азбукі, ілюстраваць аповеды плакатам з прыгожа напісанымі каляровымі літарамі беларускай азбукі і намаляванымі побач з імі пэўнымі рэчамі. Неабходна такім чынам пагаварыць пра кожную літару — навучыць дзяцей весці дыялог, актывізаваць дзіцячыя назіранні. Напрыклад: «Вось гэта літара А. Шмат вядомых вам слоў пачынаецца з яе — арэх, арэлі, абаранак і інш. А якія вы ведаеце словы на гэтую літару? Гук А мае двайное напісанне: А — вялікая і а — малая...»

Азбукоўнік і лічылка

Варта расказаць і пра значнасць літар наогул, звярнуць увагу на тое, чаму кожны чалавек павінен умець чытаць, а ў канцы прапанаваць дзецям пытанні і заданні: пабудаваць з лічыльных палачак літару, якая спадабалася, намаляваць літару фарбамі (фарбы дзеці падбіраюць самастойна), дома намаляваць літару на камп’ютары ці знайсці яе на яго клавіятуры.

Другія заняткі можна правесці ў форме гутаркі з элементамі гульні «У садзе Лічбаў». На плакаце, да прыкладу, побач з кожнай лічбай намалявана дрэва алычы ці куст агрэсту, кветка астра і інш. Назва кожнай расліны, як і назва лічбы, пачынаецца на адну і тую ж літару.

Гэты дапаможнік будзе спрыяць авалоданню матэматычнымі ведамі на працягу знаёмства з лічбамі, а аповеды данясуць значнасць «сада» да кожнага дзіцяці.

Можна прапанаваць розныя пытанні і заданні: «пабудаваць» з лічыльных палачак самую «лёгкую» для «пабудовы» лічбу; правесці гульню з лічылкамі, завучанымі на памяць.

Пасля вуснай экскурсіі і гутаркі мэтазгодна арганізаваць экскурсію ў лес, сад, парк, па горадзе або вёсцы. Тут дарэчы прапанаваць дзецям назваць словы «ад неба да зямлі» (аблокі, сонца, месяц, назвы раслін, звяроў, птушак, рэк, азёр і інш.), якія пачынаюцца на пэўную літару, па меры магчымасці падлічыць іх колькасць.

Характарызуючы літары і лічбы, можна выкарыстаць і іншыя творчыя знаходкі ў адпаведнасці з індывідуальнасцю дзіцяці і стылем працы самога выхавацеля або настаўніка. Заўважана, што калі дзіця пачынае вучыцца гаварыць, яно карыстаецца апавядальнымі, пытальнымі і клічнымі сказамі, умела «расстаўляе» ў размове і такія знакі прыпынку, як кропка, коска, пытальнік, клічнік. Таму, калі дзеці навучацца пазнаваць, «будаваць», «маляваць», вымаўляць літары і лічбы, авалодаюць пэўнымі маўленчымі навыкамі, варта пазнаёміць іх са знакамі прыпынку і іх значэннем.

Пасля агульнага знаёмства з літарамі і лічбамі ўжо можна пачаць канкрэтнае іх вывучэнне, уключаючы назіранні за прыгажосцю напісання, гучання, за значэннем літар, пачынаючы з літары А і з лічбы 1 (адзін).

У творчых метадычных парадах не акцэнтуецца ўвага на той ці іншай узроставай групе дзіцяці і яго падрыхтаванасці, таму выхавацель (маці, бацька, бабуля, дзядуля, настаўнік) мае магчымасць падыходзіць да вучня індывідуальна.

«Азбукоўнік і лічылка» можа быць карыснай і як самастойная чытанка для дзяцей, з дапамогай якой яны хутка навучацца пазнаваць, «будаваць», «маляваць», вымаўляць літары і лічбы, складаць словы і лічыць.


Раім таксама паглядзець:
Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару
29.99 р.

Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару

Кніга-легенда, якая шматкроць перавыдавалася, і на якой выгадаваліся пакаленні!

Дапаможнік ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці. Тлумачэнне і засваенне слова даецца не толькі праз малюнак, але і праз жыццё яго ў сказе. Распрацаваны з улікам практычнага вопыту лепшых замежных выданняў падобнага тыпу.

Беларускія народныя казкі. Чытае Віктар Манаеў
6.49 р.

Беларускія народныя казкі. Чытае Віктар Манаеў

Аўдыёкніга складаецца з беларускіх народных казак (літаратурная апрацоўка казак — Якуб Колас і Алесь Якімовіч) у выкананні Народнага артыста Беларусі Віктара Манаева і цудоўным музычным афармленні.

Адчыніце, казьляняткі
6.49 р.

Адчыніце, казьляняткі

Аўдыёспектакль створаны паводле казкі "Воўк і сямёра кязьлянятаў". Першапачаткова гэта была казка братоў Грым, якая ў славянскім свеце атрымала распаўсюджанне ў XIX стагодзьдзі, увайшла ў вусную народную творчасць і з пэўнымі зменамі ў сюжэце атрымала статус народнай.

Дзед і жораў. Дымок ад аўсянай кашы
6.49 р.

Дзед і жораў. Дымок ад аўсянай кашы

Два аўдыёспэктаклі паводле твораў Віталя Вольскага і Змітра Якутовіча на адным дыску. Выконваюць зоркі беларускае тэатральнае сцэны Генадзь Аўсяннікаў, Генадзь Гарбук, Марыя Громава, Барыс Уладамірскі ды іншыя заслужаныя артысты.