Баршчэўскі Лявон, Жалезка Юрый. Кароткая граматыка нідэрландскай мовы

Баршчэўскі Лявон, Жалезка Юрый. Кароткая граматыка нідэрландскай мовы
4.99 р.
Вага: 220 г
Памеры: 145x200 мм



Кароткая граматыка нідэрландскай мовы. / Л. П. Баршчэўскі; Ю. Б. Жалезка. — Мінск : Радыёла-плюс, 2010. — 116 с. : фат. — (Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»).

ISBN 978-985-448-103-6.

Нідэрландская мова належыць да падгрупы заходнегерманскіх моў. Гістарычна яна сфарміравалася на аснове старажытных заходненіжнефранкскіх дыялектаў. У вывучэнні нідэрландскай мовы пачаткоўцу істотна могуць дапамагчы веданне нямецкай, англійскай, іншых германскіх моў.

Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца нідэрландскай мовай.


УВОДЗІНЫ

Нідэрландская мова (Nederlands) — афіцыйная мова Нідэрландаў і адна з трох афіцыйных моў Бельгіі. Гэтая мова знаходзіцца ў афіцыйным ужытку таксама ў Сурынаме, на Нідэрландскіх Антылах, Арубе і, часткова, у Інданезіі. Блізкая і абсалютна зразумелая любому носьбіту нідэрландскай мовы таксама мова афрыкаанс — адна з некалькіх афіцыйных моў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Невялікія супольнасці нідэрландамоўнага насельніцтва жывуць сёння ў Францыі, у наваколлі Дзюнкерка, а таксама ў ЗША. Сёння колькасць людзей, якімі нідэрландская мова ўспрымаецца як родная, складае каля 21 мільёна. Трэба адзначыць, што ў розных крыніцах бельгійскі варыянт нідэрландскай мовы называецца «фламандскай мовай», але фактам ёсць тое, што ў бельгійскіх школах вывучаецца тая самая норма літаратурнай мовы, што і ў нідэрландскіх. Акрамя таго, апошнім часам мае месца працэс «галандызацыі» фламандскай мовы. Сёння найважнейшыя адрозненні паміж галандскім і фламандскім варыянтамі датычацца фанетыкі і, часткова, лексікі.

Нідэрландская мова належыць да падгрупы заходнегерманскіх моў. Гістарычна яна сфарміравалася на аснове старажытных заходне-ніжнефранкскіх дыялектаў. Да сярэдзіны XIV стагоддзя найбольшы ўплыў на станаўленне яе нормаў мелі фламандскія гарады (Бруге, Гент і інш.), пазней, асабліва ў XV стагоддзі, у культурным і палітыка-эканамічным сэнсе дамінавала гістарычная вобласць Брабант (Брусэль і Антверпен), а з XVI стагоддзя заканадаўцам моўнай моды зрабілася Галандыя — правінцыя ў заходняй частцы цяперашніх Нідэрландаў. Паэтычныя творы на нідэрландскай мове вядомыя з часоў сталага Сярэднявечча. Першая друкаваная кніга на нідэрландскай мове з’явілася ў 1476 г. Пазнейшыя палітычныя падзеі (Нідэрландская рэвалюцыя канца XVI ст.) прадвызначылі моўную і культурніцкую ініцыятыву Паўночных правінцый (сённяшняга Каралеўства Нідэрланды). Нідэрландская мова была, або ёсць, роднай мовай выдатных майстроў жывапісу (Хюберт і Ян ван Эйкі, Рогір ван дэр Вейдэн, Хіеранімус Босх, Пітэр Брэйгель, Пітэр Паўл Рубенс, Антоніс ван Дэйк, Якаб Ёрданс, Франс Снейдэрс, Франс Халс, Рэмбрант ван Рэйн, Адрыян Браўэр, Адрыян ван Остадэ, Ян Вермер Дэлфцкі, Ян Стэн, Герард Тэрбарх, Якаб ван Ройсдал, Пітэр Клас, Вілем Калф, Вінсент ван Гог, Піт Мондрыян), музыкі (Ёханэс Окегем, Якаб Обрэхт), знакамітых літаратараў і мысляроў (Эразм Ратэрдамскі, Гуга Гроцый, Юст Ліпсій, Ёст ван дэн Вондэл, Мультатулі, Ёхан Хёйзінга, Хюга Клаўс), сусветнавядомых навукоўцаў (Ёхан дэ Віт, Крысціян Гюйгенс, Антон Левенгук, Якаб Хендрык Вант Хоф, Лётзен Браўэр, Бартэл ван дэр Вардэн) і палітыкаў (першы прэзідэнт Еўрапейскай Рады Херман ван Ромпэй).

Значную ролю ў станаўленні новай літаратурнай нідэрландскай мовы адыграў узорны пераклад Бібліі (Staten-Bijbel), зроблены ў 1619-1637 гг. Нормы сучаснай арфаграфіі ў асноўным былі распрацаваныя лінгвістамі Л.А. тэ Вінкелам, М. дэ Фрысам і Р.A. Колевейнам. Пасля дапрацовак яны (як Algemeen Beschaafd Nederlands — агульнаўжываная нідэрландская) былі прынятыя ў якасці рэкамендаваных у 1946 г. у Бельгіі і ў 1947 г. у Нідэрландах.

Самымі аўтарытэтнымі слоўнікамі нідэрландскай мовы лічацца гістарычны — Woordenboek der Nederlandsche taal (‘s-Gravenhage — Leiden, 1864—1984), цяпер даступны i ў Інтэрнэце (http://wnt.inl.nl), a таксама слоўнік сучаснай мовы: van Dale. Groot woordenboek der Nederlandse taal (‘s-Gravenhage, 1976).

У вывучэнні нідэрландскай мовы пачаткоўцу істотным чынам можа дапамагчы веданне нямецкай, англійскай, іншых германскіх моў.

Аўтары


ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

ФАНЕТЫКА I ПРАВАПІС

МАРФАЛОГІЯ

Дзеяслоў
Формы і ўжыванне інфінітыва
Граматычныя катэгорыі дзеяслова
Зваротныя дзеясловы
Катэгорыя часу
Катэгорыя ладу
Катэгорыя стану
Дзеепрыметнік
Назоўнік
Род назоўнікаў
Лік назоўнікаў, утварэнне формаў множнага ліку
Скланенне назоўнікаў
Артыкль
Займеннік
Асабовыя займеннікі
Прыналежныя займеннікі
Зваротны займеннік zich
Указальныя займеннікі
Узаемныя займеннікі
Пытальныя займеннікі
Няпэўныя і адмоўныя займеннікі
Адносныя займеннікі
Няпэўна-асабовы займеннік men
Займеннік het
Азначальныя займеннікі
Прыметнік
Ступені параўнання прыметнікаў
Лічэбнік
Прыслоўе
Ступені параўнання прыслоўяў
Канструкцыя er is / er zijn
Займеннікавыя прыслоўі
Прыназоўнікі
Злучнікі
Часціцы і выклічнікі

СІНТАКСІС

Тыпы нідэрландскіх сказаў
Члены сказа і парадак слоў у сказе

НЕКАТОРЫЯ ЎСТОЙЛІВЫЯ ВЫРАЗЫ
ВЫКАРЫСТАНЫЯ КРЫНІЦЫ

 


Раім таксама паглядзець:
Баршчэўскі Лявон. Балясін Яўген. Кароткая граматыка нямецкай мовы
4.99 р.

Баршчэўскі Лявон, Балясін Яўген. Кароткая граматыка нямецкай мовы

Нямецкая мова, як індаеўрапейская, — «сваячка» беларускай і іншых славянскіх моў. Але пасля гіпатэтычнага «моўнага разводу» народаў да шчыльных моўных кантактаў з немцамі справа дайшла толькі ў апошнія тысячу гадоў.

Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца нямецкай мовай, гісторыяй і культурай.

Гізун Алесь, Рааго Павел. Беларуска-славацкі размоўнік-даведнік
4.99 р.

Гізун Алесь, Рааго Павел. Беларуска-славацкі размоўнік-даведнік

У выданне ўключаны найбольш пашыраныя словы, выразы і фразы, згрупаваныя па тэматычных раздзелах. Раздзелы ўтрымліваюць тэматычныя соўнічкі, а таксама практычныя парады, каментарыі і даведкі, якія нясуць карысныя звесткі і інфармацыю.

Баршчэўскі Лявон. Беларуска-польскі размоўнік-даведнік
6.99 р.

Баршчэўскі Лявон. Беларуска-польскі размоўнік-даведнік

Беларуска-польскі размоўнік-даведнік прызначаецца найперш тым, хто выязджае ў Польшчу ў камандзіроўку, на адпачынак, турыстам.

У кнізе таксама змешчана актуальная інфармацыя пра самыя важныя турыстычныя аб'екты на тэрыторыі Польшчы.
Утрымлівае размоўнік-даведнік і практычную транскрыпцыю.

Цвірка Вольга. Кароткая граматыка шведскай мовы
4.99 р.

Цвірка Вольга. Кароткая граматыка шведскай мовы

Беларусь і Швецыя маюць даўнюю гісторыю дачыненняў. У нашай краіне існуе нязменная цікавасць да шведскай культуры, а таксама да шведскай мовы, якая належыць да ўсходнескандынаўскай падгрупы сучасных германскіх моваў.