![]() |
5.99 р.
Вага: 600 г
Памеры: 225x290 мм
|
Альбом-каталог. Ірына Арцем'ева — аўтар і складальнік каталога, аўтары ўступнага слова і складальнікі : Юрый Малаш, Аляксандр Рак, — РЫФТУР, 2005. — 64 с. : іл. — Вялікі фармат, мелаваная папера, цвёрдая вокладка.
ISBN 985-6700-36-1
Альбом-каталог з фондаў гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе". У маленькім старадаўнім горадзе сабрана каля 200 "маляваных дываноў" , якія ствараліся народнымі майстрамі як падарунак і сямейны абярэг. Кніга — першы крок да мары : стварэнню ў Заслаўі унікальнага музея "наіўнага" мастацтва.
На беларускай и англійскай мовах.
Прадмова
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына,
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Янка Купала
Вельмі важна ведаць гісторыю сваёй сям'і, сваёй краіны, захоўваць традыцыі і далучаць да яе вытокаў сваіх родных і блізкіх.
Гісторыя жыве ў народзе, у кожным з нас, у акружаючым асяроддзі.
Народы маюць святыні, якімі яшчэ іх мудрыя прашчуры даражылі мацней, чым жыццём. Яны, нібыта нязгасныя паходні, асвятляюць шлях нашчадкам. Адной з рэалій нашых продкаў з'яўлялася мара аб шчаслівым жыцці, гарманічным існаванні чалавека і прыроды.
У 20-30-я гады мінулага стагоддзя амаль у кожнай сялянскай хаце сцены былі ўпрыгожаны маляванымі дыванамі. Да народных майстроў цягнуліся людскія душы — усім жадалася ўнесці ў сваё жытло шчасце і свята.
Сёння на падставе унікальнай калекцыі гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” (каля 200 адзінак), сабранай па крупіцах з розных куткоў Беларусі, упершыню ў нашай краіне выходзіць у свет выданне 'Беларускія маляваныя дываны”. Дадзены альбом распавядае пра феномен народнай творчасці, дзякуючы якой у самыя цяжкія гады станаўлення нашай дзяржавы народ імкнуўся захаваць нацыянальныя традыцыі. Вялікую значнасць альбом мае для малодшага пакалення — пры сузіранні творы мастацтва ўводзяць нас у свет казак і паданняў. Выданне прысвечана народнай творчасці і самабытнасці ўсіх людзей зямлі беларускай.
Язэп Драздовіч, Алена Кіш, Фёдар Сухавіла, Ядзвіга Вайцешык, Генадзь Кузаўкоў — гэта далёка не ўсе імёны, якія дайшлі да нашага часу, але творы гэтых мастакоў застануцца ў нашай памяці.
Альбом “Беларускія маляваныя дываны” выходзіць напярэдадні святкавання 1020-годдзя Заслаўя. I гэта сімвалічна. Гісторыя старажытнага горада багата рознымі культурнымі традыцыямі, даследаванне якіх з кожным годам адкрывае новыя бакі таленту беларускага народа.
Старшыня Заслаўскага гарвыканкама
В.Р. Сітнік