![]() |
25.99 р.
Вага: 1000 г
Памеры: 215x250 мм
|
Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV − сярэдзіне XVII стагоддзя/ Ю. М. Бохан, А. А. Скеп'ян. — Мінск: Беларусь, 2011. — 271 с. : іл. – Цвёрдая вокладка
ISBN 978-985-01-0932-3
Кніга прысвечана побыту пануючага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя.
Разглядаюцца важнейшыя аспекты матэрыяльнай культуры феадалаў — жыллё, харчаванне, адзенне, вялікая ўвага надаецца баўленню вольнага часу — паляванню, рыцарскім турнірам, гульням і забавам.
Кніга разлічана на гісторыкаў, студэнтаў, навучэнцау, на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
ЗМЕСТ
Уводзіны, Гістарыяграфія і крыніцы
Жыллё як прастора паўсядзённасці
Замкі і гарадскія ўмацаванні
Неўмацаванае жыллё
Інтэр'еры парадных і жылых памяшканняў
Традыцыі харчавання і прыёму ежы
Вопратка
Баўленне вольнага часу. Паляванне і ловы
Турнірныя практыкаванні
Гульні і забавы
Заканчэнне
Спасылкі. Скарачэнні
Скеп'ян Анастасія (нар. 12 кастрычніка 1974, Менск) — беларускі навуковец, старэйшы навуковы супрацоўнік НАН РБ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
У 1996 г. скончыла з адзнакай гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 2000 г. абараніла кандыдацкую дисертацию «Шляхецкае мецэнацтва Ў ВКЛ у XVI - першай палове XVII ст.» (Навуковы кіраўнік - к.г.н. П.В. Лойка). У 2012 г. прысвоена вучонае званне дацэнта.
Бохан Юры (нар. 21 лютага 1966, Менск) — У 1990 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага і паступіў у вочную аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці археалогія. У 1994 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны ў ХV – ХVІІІ стст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)”, у 2003 г. – доктарскую дысертацыю па тэме “Узбраенне і структура войска Вялікага княства Літоўскага ў другой палове ХІV – канцы ХVІ ст.”. Са снежня 1993 г. працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі ў якасці малодшага навуковага, навуковага, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка аддзела гісторыі Беларусі ХІІІ – ХVІІІ стст. і вядучага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачтку Новага часу. З 2004 г. – загадчык кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. Прафесар Гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.