![]() |
2.01 р.
Вага: 130 г
Памеры: 100x170 мм
|
Проза. – Мінск : Логвінаў, 2011. – 100 с.
ISBN 978-985-6991-62-5
Гэта – першая кніга прозы Веры Бурлак, дагэтуль больш вядомай як паэтка. У сваіх апавяданнях аўтарка прапануе чытачу паблукаць па лабірынтах сноў і пагуляцца ў гульні па няісных правілах.
ЗМЕСТ
Яшчэ адна сняжынка
Неніу і Арыядна
Тайная мова прадметаў
Проза для чытання ў мінскім метро
РАМАНЫ
Качаняты (дэтэктыўны раман)
Платон і Сімулякр (філасофскі раман)
Ружовы атрамант (дамскі раман)
Цемра (прыгодніцкі раман)
АПАВЯДАННІ
Закон вершніка
Усе захварэлі
Адказ
Чысты горад
Шчасце
Чырвоны шарык
Анёл
Тыя, хто вышэй
Тыгр
Алергія
Цуд
Язмінчыны калядкі
Анёл (урывак)
Я прачнулася ў незнаёмай кватэры. Там было вельмі цесна і толькі адзін ложак. Яшчэ там быў Мацей. Я спытала: дзе твая жонка. Ён сказаў: я не ведаю. Мы ад яе схаваліся – гэта галоўнае. Ні пра што ў мяне больш не пытайся. Я цябе кахаю. Калі ты памрэш, цябе возьмуць на неба, і ты зробішся анёлам. Я спытала: чаму? Ён сказаў: таму што ты сапраўдны анёл. Нават тое, што ты трошкі дурнаватая, не зашкодзіць. Для таго, што трэба ведаць анёлам, розум непатрэбны. А пакуль, на зямлі, мы будзем жыць з табой тут. Я марыў пра цябе. Я цябе кахаю. І сястру тваю я сам адшукаю, нават калі яе няма. Я сказала: дзякуй.
Вера Бурлак – беларуская паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца. Скончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, філялягічны факультэт БДУ (2001), асьпірантуру (2004). Кандыдат філялягічных навук (2005). Выкладае расейскую літаратуру ў БДУ. З 1997 зьяўляецца нязьменным галоўным рэдактарам самвыдавецкага часопісу "Вясковыя могілкі".
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.