Бычкоўскі Алесь. Анамалія

Бычкоўскі Алесь. Анамалія
4.17 р.
Вага: 160 г
Памеры: 120x165 мм



Фэнтэзі. – Мінск: Галіяфы, 2012. – 136 с. – (Калекцыя беларускай фантастыкі; Выпуск 2).

ISBN 978-985-6906-59-9

Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы "Ён прыйдзе апоўначы" і "Муары Лідлу". А разам з імі – захапляльныя аповесці і твор па-за жанрам – "Хвалі. Бязмежная плынь" – для тых, хто любіць філасофскія вандроўкі.

ЗМЕСТ

Анамалія
Скарпіёны даўра
Ён прыйдзе апоўначы
Муары Лідлу
Дзень імператара
Хвалі. Бязмежная плынь


Анамалія (урывак)

Два серабрыстыя "Су" ўзарвалі нябесную цішыню і з ровам праплылі на нізкай вышыні, ледзь не ломячы сасновыя макаўкі. Мінуючы маршрутны пункт над сакрэтнай вайсковай часткаю, эскадрылля заклала віраж і знікла гэтак жа хутка, як і з'явілася, толькі згуртовішча варон спалохана сарвалося з дрэваў, пакружыла і праз нейкі час вярнулася ў лес.

Унізе салдаты-тэрміноўшчыкі здавалі фізпадрыхтоўку. Новая партыя маладняка прыехала літаральна днямі, і зараз зусім зялёныя юнакі праходзілі інтэнсіўную "абкатку". Хтосьці трушком наразаў кругі вакол базы, хтосьці адціскаўся на руках да сёмага поту. А вось радавы Карусь Яблонскі вісеў торбай на перакладзіне, закінуўшы голаў уверх, маліўся пра сябе ўсім вядомым святым і ў думках развітваўся з жыццём.

Побач стаялі хлопцы першага аддзялення разведроты і сяржант Вацлаў Кравец, які на чым свет крыў радавога Яблонскага, а заадно і ўсю яго радню, што выхавала "гультая, абібока, няздольнага ніводнага разу падцягнуцца". Пачуўшы гудзенне самалётаў, сяржант на імгненне падняў галаву і падумаў: "Штурмавікі разлёталіся штосьці".

Пазнаёміўшыся з норавам сяржанта, хлопцы панура маўчалі. Разумелі, калі навічок радавы не падцягнецца, быць бядзе – сяржант вымусіць усіх бегаць пяць кіламетраў у процівагазе, на поўнай баявой выкладцы.

Карусь трусіў нагамі і з усяе сіл намагаўся сагнуць рукі ў локцях, каб злавесная перакладзіна хоць на сантыметр наблізілася да падбародка.


Раім таксама паглядзець:
Серж Мінскевіч. Сад замкнёных гор
6.90 р.

Серж Мінскевіч. Сад замкнёных гор

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы беларускага фантаста Сержа Мінcкевіча. Раман “Сад Замкненых Гор”, які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак — аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі “Забаўкі для малодшых”, у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі.

Лем Станіслаў. Непераможны
4.49 р.

Лем Станіслаў. Непераможны

У кнігу выдатнага польскага фантаста Станіслава Лема ўвайшлі раман "Непераможны" і некалькі апавяданняў. У іх са звыклым пісьменніку майстэрствам паказаныя складаныя ўзаемаадносіны чалавека і невядомых касмічных праяваў. Героі Станіслава Лема сутыкаюцца з жудаснымі і незразумелымі чалавечаму розуму загадкамі, якія хавае космас.

Місько Павел. Прыгавораны да жыцця
3.99 р.

Місько Павел. Прыгавораны да жыцця

У новую кнігу прозы Паўла Місько ўвайшлі творы, якія былі напісаныя ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гг. і адлюстроўвалі псіхалогію чалавека на пераломе гісторыі. Рэальнае ў іх пераплятаецца з фантастычным, а фантастычнае – з антыутопіяй. Аповесці, дзеянне якіх адбываецца на абшарах ад чарнобыльскай вёскі да далёкіх планет, не пакінуць абыякавымі аматараў вострых адчуванняў, а таксама тых, хто знудзіўся па дабраякаснай прозе.

Камэнтары

Цудоўная кніжка. мне асабіста

Цудоўная кніжка. мне асабіста спадабалася "Ён прыйдзе апоўначы" і "Хвалі. Бязмежная плынь...". А саму аповесць "Анамалія" варта працягнуць далей.