Быкаў Васіль. Гарадзенскі архіў

Быкаў Васіль. Гарадзенскі архіў
5.99 р.
Вага: 780 г
Памеры: 220x290 мм



Невядомыя творы (1957 – 1972). Незавершанае. Нататнікі. Укладанне, уступнае слова і каментарыі: Сяргей Шапран. На вокладцы выкарыстаны фотаздымак Уладзіміра Крука. — Гародня – Wroclaw : Гарадзенская бібліятэка, 2012. — 446 с. : іл. — Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-83-61617-73-0

Гэта зборнік невядомых твораў Васіля Быкава не ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці «Сотнікаў», а таксама незавершаная аўтабіяграфія.

Васіль Быкаў у Сафіі, Баўгарыя, 1966 год, фота Н. Вылчава

ЗМЕСТ

Паўстагоддзя маўчання, або Таямніцы гарадзенскага архіва Васіля Быкава. Уступнае слова Сяргея Шапрана

«Напісаць сваю біяграфію...» Аўтабіяграфія
Атака. Аповесць
Жалезны камандзір. Апавяданне
Двое в ночи. Киносценарий по повести «Сотников»

Прыпавесці
1.Заячий хвостик
2.Громче всех
3.Несчастный мальчишка
4.Стежка
5.Не хочу издали
6.Два офицера
7.Маленький росточек
8.Каверза
9.Вишенка

Последний солдат. Повесть. Перевод с белорусского М.Горбачева

Незавершанае
Атакі не будзе
«Машыну “хуткай дапамогі”...»
Перасмешніца
«Солнечное пятно...»
«У одного самодура-купца...»

Нататнікі
Каментарыі

 

Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў. Невядомыя творы (1957 – 1972). Незавершанае. Нататнікі / старонкі з кнігі

 

Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў. Невядомыя творы (1957 – 1972). Незавершанае. Нататнікі / старонкі з кнігі

 

Выданне грунтуецца выключна на матэрыялах, якія захоўваюцца ў гарадзенскім архіве пісьменніка ў яго малодшага сына В. В. Быкава. На іх падставе можна не толькі дадаць нешта новае да пачатку літаратурнага шляху Васіля Быкава, але і прасачыць яго творчую эвалюцыю ў перыяд з другой паловы 1950-х і да пачатку 1970-х гг. У гэтым архіве — перадгісторыя і самы пачатак вялікай Быкаўскай эпапеі.

Тут жа прадстаўлены пераклад на рускую мову аповесці «Апошні баец», які дазваляе выявіць зробленыя падчас першапублікацыі ў 1958 г. у газеце «Чырвоная змена» скарачэнні і такім чынам узнавіць раннюю рэдакцыю першай аповесці В. Быкава. Значную частку кнігі складаюць незавершаныя творы і запісы з нататнікаў, якія сам пісьменнік называў «голымі ідэямі» і якія даюць пэўнае ўяўленне пра «творчую кухню» Быкава ў гарадзенскі перыяд і пра тую велізарную працу, якая папярэднічала таму, што пасля крыты ка назвала «быкаўскай аповесцю».

Інтэрвію з Сяргеем Шапранам з нагоды выхаду кнігі можна прачытаць тут.

Відэа, дзе сын Васіля Быкава дэманструе бацькавы рукапісы, з якімі працаваў даследнік Сяргей Шапран:


Раім таксама паглядзець:
Васіль Быкаў: вядомы і невядомы
7.99 р.

Васіль Быкаў: вядомы і невядомы

У дадзеным зборніку выяўляюцца генетычныя карані прозы Васіля Быкава, яго няпросты жыццёвы лёс. Кніга разлічана на спецыялістаў і шырокае кола аматараў творчасці Васіля Быкава.

Геніюш Ларыса. Лісты з Зэльвы
11.99 р.

Геніюш Ларыса. Лісты з Зэльвы

У лістах Ларысы Геніюш знайшлі адлюстраванне самыя розныя падзеі – паўсядзённыя і эпахальныя. У іх споведзь паэткі, яе боль, яе гнеў, яе перажыванні, яе вялікая любоў да Беларусі. У зборнік увайшлі 420 лістоў, 366 зь якіх публікуюцца ўпершыню. Выданьне багата ілюстраванае ўнікальнымі фотаздымкамі.