![]() |
17.99 р.
Вага: 560 г
Памеры: 130x200 мм
|
Аповесці, апавяданні. Васіль Быкаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 574 с.
ISBN 978-985-02-1312-9
Кнігу народнага пісьменніка Васіля Быкава (1924 — 2003) складаюць аповесці і апавяданні, напісаныя ў розныя гады.
ЗМЕСТ
Аповесці
Знак бяды
Ваўчыная яма
Пакахай мяне, салдацік
Апавяданні
Сваякі
Адна ноч
На ўсходзе сонца
Дарога дадому
"Быкаў заўсёды смела выходзіў насустрач чытачу. Ён верыў: выказаная праўда жыцця не павінна прапасці марна. Рана ці позна яна выкліча душэўны водгук, павядзе за сабой, зменіць густы, пашырыць далягляд чалавека."
Віктар Каваленка
Васіль Быкаў (нар. 19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Ушацкі раён — 22 чэрвеня 2003, Бараўляны, Беларусь) — беларускі класік, пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, капітан.
Найбольш поўнае на сённяшні дзень выданне, прысвечанае жыццю і творчасці Васіля Быкава — кніга Сяргея Шапрана Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах.