Цэсьлер Уладзімер. Ё Цэсьлер!

Цэсьлер Уладзімер. Ё Цэсьлер! / Vladimir Tsesler. Your Tsesler!
22.99 р.
Вага: 840 г
Памеры: 230x300 мм



Vladimir Tsesler. Your Tsesler! / Уладзімір Цэслер. Ваш Цэслер! / Владимир Цеслер. Ваш Цеслер!

"Калекцыя пАРТызана" — унікальная сэрыя альбомаў беларускага актуальнага мастацтва. Упершыню ў нашай краіне робіцца спроба сыстэматызаваць і прэзэнтаваць лепшае, што было зроблена цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў у беларускім актуальным мастацтве — праекты, жывапіс, фота, інсталяцыі etc.

"Калекцыя пАРТызана" стварае прэцэдэнт новай для Беларусі формы падачы актуальнага мастацтва. Праект разьлічаны на некалькі гадоў.

Сэрыя робіць акцэнт на прэзэнтацыю герояў актуальнага арт-працэсу і скіраваная на манаграфічныя выданьні: адзін альбом — адзін аўтар. Сярод заплянаваных пэрсонаў — Руслан Вашкевіч, Ігар Цішын, Уладзімер Цэсьлер, Ігар Саўчанка ды інш. Таксама плянуюцца і калектыўныя альбомы, што будуць рэпрэзэнтаваць мастацкія плыні ці стылёвыя кірункі пэўнай эпохі.

Артур Клінаў: "Уся сэрыя плянуецца як the best, лепшае, што сварыў аўтар за сваё творчае жыцьцё, пакуль мы яго ня выхапілі з гэтай нябачнай рэвалюцыі".

Імя Ўладзімера Цэсьлера ўжо даўно сталася брэндам у сучасным беларускім і сусьветным мастацтве. Мастак і дызайнэр, ён вядомы шырынёю жыцьцёвых інтарэсаў і шматграннасьцю творчае дзейнасьці. Фірмовы знак ArtDesignStudio U.Cesler & S.Vojcanka, а пасьля трагічна раньняга скону Сяргея Войчанкі ў 2004 годзе — ArtDesignStudio U.Cesler, — гэта гарант высокага прафэсіяналізму, якасьці й сучаснае мастацкае мовы.

Характэрная асаблівасьць творчага мэтаду Цэсьлера — гэта цікавасьць да сьвету паўсядзённых вобразаў навакольнага прадметнага асяродзьдзя, праца з устойлівымі стэрэатыпамі візуальнае й вэрбальнае масавае сьвядомасьці. У сваіх творах мастак пераўтварае іх у плястычныя знакі, камунікацыйныя сымбалічныя коды, што адкрываюць доступ да пранікненьня ў мэнтальнасьць і стыхію жыцьця людзей, пра якіх распавядаецца. Прынцып сынтэзу, злучэньня незлучальнага пакладзены ў аснову ня толькі жывапісных, але і практычна ўсіх твораў мастака. Фактычна гэты прынцып вызначае самую сутнасьць творчага стылю Цэсьлера.

Цэсьлер Уладзімер. Ё Цэсьлер! / ілюстрацыя з кнігі
Цэсьлер Уладзімер. Ё Цэсьлер! / ілюстрацыя з кнігі
Цэсьлер Уладзімер. Ё Цэсьлер! / ілюстрацыя з кнігі
Цэсьлер Уладзімер. Ё Цэсьлер! / ілюстрацыя з кнігі
Цэсьлер Уладзімер. Ё Цэсьлер! / ілюстрацыя з кнігі