![]() |
7.99 р.
Вага: 500 г
Памеры: 200x130 мм
|
Раман. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 448 с. — (Святло мінуўшчыны).
ISBN 978-985-6941-51-4
У новым рамане “Назаві сына Канстанцінам” аўтар не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV — XVI ст., у Рым, у Вялікае Княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана — славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.
Адзін з трох Канстанцінаў, герояў раману, — Канстанцін Астроскі, герой той самай Бітвы пад Воршай 1514 году. Гэта ці ня першы зварот пісьменьніка-бэлетрыста да вобразу славутага гетмана ВКЛ.
ЗМЕСТ
Алесь Марціновіч. Плывец па рацэ гісторыі
Раздзел першы. Марцін і Зося. 1452 год
Раздзел другі. Імператар і султан. 1453 год
Раздзел трэці. Агонь і вецер. 1507 год
Раздзел чацвёрты. Ланцугі і гарматы. 1507—1514 гг.
Алесь Марціновіч. Плывец па рацэ гісторыі (урывак)
У самім вобліку Леанід Дайнекі ёсць штосьці трады- цыйна славянскае, філасофскае. Гэткі ён і ў паўсядзённым жыцці — адзін з самых актыўных сейбітаў на ніве нацыя- нальнага Адраджэння. 3 адной хіба розніцай: калі некато- рыя стараюцца атрымаць пры гэтым як мага болей воп- лескаў (тут ужо стараюцца і іхнія сябры) і, што ўжо зусім засмучае, маючы велізарныя амбіцыі, пазбаўлены таленту, каб напісаць штосьці значнае, дык Леанід Дайнека працуе, як той мудры беларускі селянін, для якога не так і важна, што пра яго скажуць, бо для яго галоўнае, каб апрацава- ная ніва пастаянна давала шчодры ўраджай. Невыпадкова ў адным са сваіх вершаў ён сказаў так: «Аднаго хачу я пажа- даць: // Каб ты словы, сказаныя сёння, // Заўтра мог таксама ўслых сказаць».
Кампраміс, нават у імя вялікай мэты, для яго непры- мальны. Гэтым ён таксама значны як асоба і мастак.
Леанід Дайнека — аўтар шырокавядомых гістарычных раманаў “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”.
Больш даведацца пра аўтара можна на яго афіцыйным сайце.