![]() |
6.99 р.
Вага: 160 г
Памеры: 125x185 мм
|
Пiнская шляхта. Выбраныя творы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.— Мінск : Папуры, 2015.— 224 с.
ISBN: 978-985-15-2449-1
"Першы прафесіянальны пісьменнік новага часу Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пісаў п'есы, оперныя лібрэта, вершаваныя аповесці і апавяданні, балады і вершы. Усё гэта стала жывой класікай - і ў XXI стагоддзі размаўляе з намі мовай літаратуры, музыкі, тэатра.
Хто ён, асэсар Кручкоў. герой легендарнай "Пінскай шляхты"? Страшыць зашуганую пінскую шляхту неіснымі і дэкрэтамі з часоў Статута ВКЛ і Кацярыны ІІ, вымагае рублі ды капейкі, не грэбуе ўюнамі і сушанымі баравікамі, клянецца ў вернасці шляхецкай годнасці, творыць шчасце беларускіх Рамэа і Джульетты - Грышкі і Марысі, мірыць палескіх Мантэкі і Капулеці - Цюхай-Ліпскага ды Пратасавіцкага, каб пасля наноў кагосьці сутыкнуць ілбамі. З-за ягонай спіны вытыркае рогі злавесны персаніфікаваны вобраз Улады, якая спараджае Страх"
Пятро Васючэнка
ЗМЕСТ
Пінская шляхта
Фарс-вадэвіль у адной дзеі
Ідылія
Опера ў двух актах
Люцынка, альбо Шведы на Літве
Гістарычнае апавяданне ў 4-х абразках
Вечарніцы
Вершаванае апавяданне
Купала
Народная аповесць