"Дзеяслоў" 1 (74) '15

"Дзеяслоў" 1 (74) '15
4.19 р.
Вага: 550 г
Памеры: 170x260 мм



"Дзяслоў" 1 (74) '14. Студзень—люты 2015. Літаратурны часопіс.. — Мінск, 2015. — 324 с.

ISSN 2076-1309

Проза — Віктар Казько, Франц Сіўко, Уладзімір Сцяпан, Вінцэсь Мудроў, Паліна Качаткова.

Паэзія — Васіль Зуёнак, Марыя Вайцяшонак, Валеры Дубоўскі, Таццяна Будовіч, Андрэй Сцепанюк. У "Дэбюце" — вершы Паўла Дарохіна.

Пераклады — аповесць Валадзіміра Даніленкі (з украінскай перастварыў Барыс Пятровіч), апавяданні Інгвара Амб’ёрнсана (з нарвежскай перастварыла Лідзія Ёхансэн).

У вянок памяці Рыгора Барадуліна — прадмова Сяргея Шапрана, успаміны Валянціны Барадулінай, Генадзя Бураўкіна, Валянціны Быкавай, Арнольда Макміліна, Уладзіміра Сіўчыкава, Рыгора Сітніцы.

Запісы Ніла Гілевіча, Зянона Пазьняка, Анатоля Астапенкі. Працяг "незавершанай аўтабіяграфіі" Уладзімера Някляева (аўтар Сяргей Шапран). Працяг "заўчасных успамінаў" Аляксандра Лукашука.

Рэцэнзіі Сяргея Кавалёва (на кнігу Ігара Запрудскага) і Леаніда Галубовіча (на кнігу Касі Сянкевіч). Галіна (менавіта такі псеўданім) з мастацтвазнаўчым эсэ.

Новыя выданні на кніжных паліцах "Дзеяслова".

 


Раім таксама паглядзець:
"Дзеяслоў" 5 (72) '14
4.19 р.

"Дзеяслоў" 5 (72) '14

"Дзяслоў" 5 (72) '14. Верасень—Кастрычнік 2014. Літаратурны часопіс.

Пятровіч Барыс. Спачатку была цемра
5.89 р.

Пятровіч Барыс. Спачатку была цемра

У новай аповесці Барыса Пятровіча падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі.

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
24.99 р.

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Кніга-лаўрэат прэміі Гедройца!

Новы раман Уладзіміра Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы: Кім Хадзееў, Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка, Мікіта Хрушчоў ды іншыя. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.

Багданава Галіна. Сакрамэнта
3.49 р.

Багданава Галіна. Сакрамэнта

Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва.