![]() |
4.19 р.
Вага: 550 г
Памеры: 170x260 мм
|
Перадкалядны нумар часопіса "Дзеяслоў" багаты на глыбокія тэксты і вядомыя імёны. У свежым выданні — новыя вершы Уладзіміра Някляева і Змітра Вішнёва, проза Алеся Пашкевіча і Андрэя Федарэнкі. Таксама вашай увазе — пераклады, літаратуразнаўчыя і гістарычныя даследаванні, мемуары.
"Дзяслоў" 6 (73) '14. Лістапад—Снежань 2014. Літаратурны часопіс.. — Мінск, 2014. — 320 с.
ISSN 2076-1309
Паэзія прадстаўлена, акрамя вышэй згаданых аўтараў, нізкамі Васіля Дэбіша, Наталлі Русецкай, Алены Гінько, Змітра Баяровіча. Дэбютуе з вершамі Мікіта Найдзёнаў.
Проза — Сяргей Абламейка, Дзмітрый Падбярэзскі, Аляксей Філатаў, Марына Яўсейчык.
Пераклады: санеты Бенедыкта Янкоўскага ў перастварэнні з польскай мовы Антона Францішка Брыля і Ганны Янкута; апавяданне ўкраінскай аўтаркі Тані Малярчук загучала па-беларуску дзякуючы Лідзе Наліўка.
У "Спадчыне" — заканчэнне публікацыі студэнцкага дзённіка Рыгора Барадуліна.
Сяргей Шапран прадстаўляе старонкі з новай кнігі — "незавершаную біяграфію" Уладзіміра Някляева.
Эсэістыка ў "Дзеяслове" прысвечаная нашай гісторыка-культурнай спадчыне і слынным беларусам, якія працавалі не толькі на радзіме, але і за яе межамі.
Леанід Галубовіч рэцэнзуе апошні паэтычны зборнік Генадзя Бураўкіна "Нагаварыцца з зоркамі…".
Нумар традыцыйна завяршаецца аглядам беларускіх кніжных навінак.