![]() |
4.49 р.
Вага: 520 г
Памеры: 130x200 мм
|
Раман-эсэ, апавяданні. А.М. Федарэнка. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 264 с. — (Лімаўскі фальварак).
ISBN 978-985-6994-07-7
Кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасць і прыгажосці.
ЗМЕСТ
МЯЖА. Раман-эсэ
Частка першая
1. «Хвабула»
2. Сорак пяць
2(а). Круці не круці, а трэба
3. Пахілас дрэва
4. Смерці няма?
5. Хлеб
6. Стрыечны брат
7. Вольнаму — воля, уратаваным — рай
8. Кнігі
9. Слівы
10. «Адзін летні дзень»
11. «Таварыства цвярозасці»
12. «Адзін зімовы дзень»
13. Настаўнік
14. «Міхаіл Іванавіч»
15. Здзірай з «Вожыка»
16. Палітэх
17. «Сачыненне»
18. «Рэцэнзія-водгук»
19. Тупы
20. Лагун і Алёшкіна
21. Пераблыталі
22. Іна
23. Навушнікі
24. Рэктар
25. Камандзір морга
26. Сіні канверт
27. Эпілог першай часткі
Частка другая
1. Трыццаць дзве літары
2. Мікашы
3. «У выхадныя дні»
4. Люда
5. Пяцьдзясят грамаў для паху
6. Юля
7. Міша
8. Армія
9. Хахлы
10. Капсула
11. Песні і пісьмы
12. «Іслач»
13. «Пісьмо»
14. Прамое дзеянне
15. «Вясковы сшытак»
16. Крама
17. Вёска
18. Субяседаванне
19. Мінск
20. Вечарына
21. «3аява»
22. Буклет і рэкорд
23. «Гарадскі сшытак»
24. «Трыолет»
25. Адступленне
26. Эпілог другой часткі
Частка трэцяя
1. Пашэнціла
2. Не пашэнціла
3. ?
4. Грошы
5. Чытачы
6. «Труцень»
7. «Хорошэ»
8. Слава
9. Спачуванне
10. «Я на гару, а чорт за нагу»
11. «Сіндром»
12. Гарантынны ліст
13. Папярэдняе размеркаванне
14. Булгакаўшчына (Васілю Гігевічу)
15. СП
16. Дзённікі
17. Душ
18. Смірнова
19. Ліліт
20. Наташа
21. Аксана
21(а). Дыялог
22. Псіхааналіз
23. Тэорыя Фрэйда
24. Тэорыя Паўлава
25. Тэорыя Зошчанкі
26. «Хворыя прадметы»
27. Фантазіі на тэму
28. Абвяржэнне
29. «Банальнае дарожнае знаёмства»
30. Сыход
31. Прымакі і жарцікі
32. Апошні сыход (Смерць маці)
33. Ружовыя акуляры
34. Кантрасныя межы, або «У люстэрка паглядзі»
35. Эпілог трэцяй часткі
АПАВЯДАННІ
Галя
Аднакласнік
Сыч
Памарак
Сакрэт
Чарнавікі і пісьмы
Графіці
Пошласць
Бунін-Марцінкевіч
Лёд
«Куда идти в лесу?»
Вецер
Уночы
Мыла
Андрэй Федарэнка нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, працаваў мулярам у Мазыры, Пінску, г.п. Мікашэвічах Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў транспартным рабочым у г. Калінкавічы, бібліятэкарам у в. Антонаўка Мазырскага раёна. У 1985г. паступіў у Мінскі інстытут культуры на бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт, у 1990г. скончыў. Працаваў у часопісах «Полымя», «Маладосць», у тыднёвіку «Літаратура і Мастацтва».
Аўтар кніг «Гісторыя хваробы», «Смута», «Шчарбаты талер», «Афганская шкатулка», «Нічые», «Мяжа». Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за кнігу «Смута».
Камэнтары
Дзякуй, павесялілі.
Дзякуй, павесялілі. У кнігарнях гэтая кніга каштуе 25000 рублёў, а ў вас амаль што 73000, хоць выданне 2011 г. І хоць тут геніяльная "Мяжа" і сам аўтар таленавіты і знакаміты, але ж майце сумленне, не дурыце людзей. Кніга для чытача не з Мінска і абл. цэнтраў стала яшчэ больш даступнай.
Памылковы кошт
Перапрашаем за папярэдні недагляд з цаною - кошт быў пастаўлены неадпаведны проста праз банальную тэхнічную памылку (замест 27'900 стала 72'900), цяпер гэта выпраўлена.
Даруйце і мне вы за маю
Даруйце і мне вы за маю рэзкасць. Проста як убачыў такія лічбы, дык аж абамлеў.