![]() |
4.99 р.
Вага: 220 г
Памеры: 130x200 мм
|
Літаратурныя эсэ. – Мінск: Галіяфы, 2012. – 136 с.
ISBN 978-985-6906-85-8
Гэтыя літаратурныя эсэ пісаліся на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: "Структурна "Сечка" Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны – выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен "сечкі" Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…
Сечка (ўрывак)
Даўно марыў: вось выпішуся, "пераплаўлю" чарнавыя загатоўкі ў мастацкія творы і, калі больш рабіць не будзе чаго, не застанецца ніводнага сюжэта, вартага аповесці альбо апавядання, прымуся нарэшце за мініяцюры. За карацелькі, зацемкі, пробліскі, абразкі, нататкі, абыпраштоські (і такое ёсць у Я. Рагіна)…
А што – выгодная справа. Час не марнуецца. Ілюзія далучанасці да творчага працэсу. Вольнае, жанравымі ўмоўнасцямі не скутае пісьмо. Невычэрпнасць матэрыялу – аб чым думаю, тое й пішу. Эканомія нерваў. Адны плюсы!
Заставалася толькі прыдумаць якоесь сваё слова для абазначэння гэтых літаратурных "ліліпутаў".
Андрэй Федарэнка – Скончыў Мазырскі палітэхнічны тэхнікум і Бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры (1985–1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў муляром у пасёлку Мікашэвічы Лунінецкага раёна, на чыгунцы ў Калінкавічах Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», на кінастудыі «Беларусьфільм». У 2005 – 2011 гадах – загадчык аддзела прозы ў часопісе «Маладосць». У 2011 – 2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва».
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.