![]() |
5.99 р.
Вага: 200 г
Памеры: 215x200 мм
|
Вершы. Для дашкольнага ўзросту / Ніна Галіноўская ; мастак Марыя Станкевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 20 с. : ілюстрацыі.
ISBN: 978-985-02-1384-6
Чарговая кніга з серыі "Нашым дзеткам" будзе цудоўным падарункам як малым, так і іх бацькам, паколькі адпавядае крытэрам добрага выдання для самай складанай, па сутнасці, групы чытачоў.
Шчыльная папера, якую добра гартаць маленькімі пальчыкамі, выразнае аздабленне мастачкі Марыі Станкевіч, лаканічныя, запамінальныя тэксты паэткі Ніны Галіноўскай. Уласна кажучы, кніжка уяўляе сабой класічны дзіцячы «бестыярыюм» — кароткія вясёлыя вершы пра жывёл у суправаджэнні малюнкаў герояў.
ЗМЕСТ
Слон
Леў смяецца
Белы мядзведзь
Цюлень і белы мядзведзь
Ягуар
Чорная пантэра
Асёл
Вярблюд
Зебра і кенгуру
Буры мядзведзь
Бегемот
Бегемот і кашалот
Жырафа
Пахваліліся
Малпа
Поні
Ніна Васільеўна Галіноўская (нар. 18 снежня 1935, в. Вялікія Лазіцы, Шклоўскі раён, Магілеўская вобласць) — беларуская паэтэса. Нарадзілася ў сялянскай сям'і. У 1955 г. скончыла Магілёўскае дашкольнае педагагічнае вучылішча. Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства «Калпеніца» Брэсцкай вобласці, карэктарам газеты «Мінская праўда» (1962—1963). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г.
Першы верш апублікавала ў 1958 г. (скідальская раённая газета «Красное знамя»). Аўтар кніжак вершаў для дзяцей «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Лясная зарадка» (1965), «Размова сняжынак» (1968), «Сяргейкаў параход» (1972), «Кніжчыны сябры» (1975), «Мой дзень» (1977), «Зай прагназіст» (1979), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), калектыўнага зборніка «Калі ветрык спачывае» (1985).
Камэнтары
Прабачце, калi ласка, але цi
Прабачце, калi ласка, але цi зявiцца гэта кнiга у продажу? дзякуй.