![]() |
4.99 р.
Вага: 1120 г
Памеры: 165x245 мм
|
Пад рэд. А. Гардзіенкі. – Мінск : Медысонт, 2010. – 620 с. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 18).
ISBN 978-985-6887-63-8
Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэкі Бацькаўшчыны", прысвечана мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў.
Кніга Наталлі Гардзіенкі – гэта сапраўдная энцыклапедыя беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі. Аднак гэтая энцыклапедыя напісана так, што пачытаць яе цікава будзе не толькі навукоўцам, але і ўсім, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй, беларускай прысутнасцю ў свеце і любіць чытаць пра вандроўкі. Да слова пра вандроўкі, кніга "Беларусы ў Вялікабрытаніі" можа з поспехам выкарыстоўвацца ў якасці турыстычнага дапаможніка тымі, хто збярэцца ў падарожжа на Брытанскія выспы. У канцы кнігі змешчаны даведнік па беларускіх мясцінах у Вялікабрытаніі.
ЗЬМЕСТ
Ад аўтара
УВОДЗІНЫ. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларускай Брытаніі
Гістарыяграфія
Крыніцы
Частка 1. БЕЛАРУСЫ Ў ВЯЛІКАБРЫТАНІІ ДА СЯРЭДЗІНЫ XX СТ.
Вандроўнікі, дыпляматы, навукоўцы
Палітычная эміграцыя XIX ст.
Эканамічная эміграцыя апошняй траціны XIX – першай паловы XX ст.
Адметныя беларуска-брытанскія кантакты
Частка 2. НА ШЛЯХАХ У ВЯЛІКАБРЫТАНІЮ: БЕЛАРУСЫ ПАВАЕННАЙ ІМІГРАЦЫІ
Былыя жаўнеры польскага войска
Цывільныя сваякі польскіх вайскоўцаў
DP, ці добраахвотныя эўрапейскія працаўнікі
Рээміграцыя зь Вялікабрытаніі
Частка 3. ГРАМАДЗКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ У ВЯЛІКАБРЫТАНІІ
Згуртаваньне беларусаў у Вялікабрытаніі
Частка 4. АРГАНІЗАЦЫІ ВАЙСКОЎЦАЎ, ПАЛІТЫЧНЫЯ І КААРДЫНАЦЫЙНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ У ВЯЛІКАБРЫТАНІІ
Згуртаваньне беларускіх камбатантаў
Беларускі вызвольны рух
Беларускі вызвольны фронт
Беларускі незалежніцкі народна-хрысьціянскі рух
Сэктар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Вялікабрытаніі
Дэлегатура Беларускай Цэнтральнай Рады ў Вялікабрытаніі
Каардынацыйны камітэт беларускіх арганізацый у Вялікабрытаніі
Частка 5. РЭЛІГІЙНАЕ ЖЫЦЬЦЁ І АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ У ВЯЛІКАБРЫТАНІІ
Польская аўтакефальная праваслаўная царква і беларусы ў паваеннай Брытаніі
Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква
Беларуская праваслаўная царква канстантынопальскага патрыярхату
Беларуская каталіцкая місія бізантыйска-славянскага абраду ў Вялікабрытаніі
Арганізацыя місійнай працы
Душпастырская праца
Рэпрэзэнтацыйная і асьветная дзейнасьць Місіі
Хрысьціянскія арганізацыі пад апекай Місіі
Беларускае хрысьціянскае акадэміцкае аб'еднаньне "Жыцьцё"
Беларускае акадэміцкае каталіцкае аб'еднаньне "Рунь"
Уплыў Місіі на жыцьцё беларусаў на эміграцыі
Выдавецкая дзейнасьць Місіі
Камітэт дапамогі ахвярам радыяцыі
Вынікі дзейнасьці Місіі і яе сучасны стан
Частка 6. КУЛЬТУРНА-АСЬВЕТНЫЯ І АДУКАЦЫЙНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ У ВЯЛІКАБРЫТАНІІ
Беларуская бібліятэка і музэй імя Францыска Скарыны ў Лёндане
Гісторыя стварэньня бібліятэкі і музэя
Дзейнасьць бібліятэкі і музэя
Бібліятэчныя фонды
Беларуская школа-інтэрнат для хлопцаў імя Сьв. Кірылы Тураўскага ў Лёндане
Частка 7. БРЫТАНЦЫ Ў БЕЛАРУСКІМ ЖЫЦЬЦІ
Англа-беларускае таварыства
ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ
ДАДАТКІ
Лекцыі беларусазнаўства, ладжаныя Англа-беларускім таварыствам
Біяграфічны слоўнік
Дадатковы біяграфічны сьпіс
Іменны паказьнік
У сярэдзіне 1990-х гг. у Згуртаваньні беларусаў у Вялікабрытаніі сур'ёзна абмяркоўвалася пытаньне, што рабіць з досыць вялікімі архівамі арганізацыі. Была прапанова перагледзець усё і пакінуць найбольш вартаснае. Аднак ажыцьцявіць гэта ніхто ня ўзяўся.
У выніку ўсе сабраныя паперы вырашылі часова перадаць пад апеку айца Аляксандра Надсана ў Беларускую бібліятэку імя Францыска Скарыны. Ад таго часу вялікі архіў арганізацыі ляжаў некрануты, а кіраўніцтва пачало шукаць чалавека, які пагадзіўся б яго разабраць і напісаць адмысловую працу, прысьвечаную беларусам у Вялікабрытаніі. У выніку працяглых пошукаў каля 2002 г. такую прапанову праз старшыню Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" атрымала аўтарка гэтых радкоў. Аднак, занятая на той час напісаньнем кнігі "Беларусы ў Аўстраліі" (Менск, 2004), я ня мела магчымасьці адразу распачаць працу. І толькі ўлетку 2005 г. адбылася нарэшце мая першая паездка ў Вялікабрытанію і знаёмства са згаданымі архівамі, а таксама мясцовым беларускім асяродкам. Так пачалася складаная і цікавая праца над новай кнігай.
Матэрыялаў было даволі шмат, аднак аказалася, што яны не ахопліваюць усяе гісторыі беларускай прысутнасьці ў Брытаніі. Багата інфармацыі даводзілася шукаць дадаткова. Нешта так і не ўдалося знайсьці. Ведаючы, як мала сёньня зьяўляецца працаў, прысьвечаных беларускай эміграцыі, галоўнай мэтай будучай кнігі бачылася як мага больш шырокае асьвятленьне разнастайных формаў і праяваў беларускага жыцьця ў згаданай краіне. Хацелася напісаць усё і пра ўсё... На жаль, праца засьведчыла нерэальнасьць выкананьня такой задачы.
У выніку кніга са зразумелым ухілам у бок асьвятленьня менавіта паваеннай іміграцыі ў Брытанію засяродзілася найперш на гісторыі беларускіх арганізацый у гэтай краіне. Іх было даволі шмат, і менавіта яны сталі асноўнымі асяродкамі мясцовай беларускай грамады. Праз гісторыю іх дзейнасьці перад чытачамі мае адкрыцца разнастайная і ўнікальная карціна змаганьня за захаваньне і папулярызацыю беларускай культуры ў іншанацыянальным асяродзьдзі, яго складанасьці і дасягненьні, яго менавіта брытанская спэцыфіка.
Гэтую кнігу неабавязкова чытаць пасьлядоўна, бо кожны разьдзел тут мае ўласны, больш-менш завершаны сюжэт. Хочацца спадзявацца, што вялікія аб'ёмы інфармацыі не напалохаюць чытача, і кніга будзе карыснай і цікавай ня толькі для спэцыялістаў-эміграцыязнаўцаў, але і для аматараў беларускай гісторыі.
Падрабязьней пра кнігу "Беларусы ў Вялікабрытаніі" тут або тут.