![]() |
5.99 р.
Вага: 260 г
Памеры: 145x215 мм
|
У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшоў раман у вершах “Родныя дзеці” – адзін з самых папулярных паэтычных твораў, сацыяльна маштабны, па-філасофску заглыблены, лірычна-пяшчотны.
Родныя дзеці : раман у вершах : для ст. шк. узросту / Ніл Гілевіч.— Мінск : Маст. літ., 2010.— 199 с.— (Школьная бібліятэка).
ISBN: 978-985-02-1233-7
Раман “Родныя дзеці” — адзін з самых інтымных, глыбока прадуманых твораў, якому паэт аддаў дванаццаць гадоў натхнёнай і рупнай працы. Да традыцыйнай у беларускай літаратуры тэмы бацькоў і дзяцей, сустрэчы з роднымі ў матчыным доме далучылася цэнтральная ў гэтым творы тэма кахання як духоўнай сустрэчы мужчыны і жанчыны.
Спрадвечная ў сусветным мастацтве трагедыя кахання ў Гілевічавым творы набыла новы, вельмі сучасны, экзістэнцыяльны сэнс. Абсалютнае па сваёй ідэальнай сутнасці каханне не можа рэалізавацца ў эмпірычнай рэальнасці, дэтэрмінаванай біялагічнымі і сацыяльнымі фактарамі.
Творча-рыцарская душа мужчыны шукае сваю ідэальную адпаведнасць у жаночай іпастасі, ствараючы міфалагемы вечнага вяртання да аднойчы страчанай шчаслівай сустрэчы. Да гэтага твору крытыка і публіка яшчэ будуць звяртацца, ён ствараўся з улікам іх духоўнага росту і ўсведамлення неабходнасці вярнуць страчаныя сацыяльныя і духоўныя каштоўнасці.
Уладзімір Конан
ЗМЕСТ
Запеўка
Прычына
Згадкі ў дарозе
Адступленне першае — паэтычнае
Белы май
Ганьба
Адступленне другое — іранічнае
Разлад
На ўзвеях часу
Адступленне трэцяе — гістарычнае
Бацькоўскі кут
Сустрэча
Адступленне чацвёртае — у гонар маці
Пашанаванне
Гамана ў застоллі
Адступленне пятае — кулінарнае
Іскрынка
Купальскія васількі
Адступленне шостае — педагагічнае
Вечар ў полі
Бяссонне
Дапеўка
Ніл Гілевіч (нар. 30 верасьня 1931; вёска Слабада, Лагойскі раён, цяпер Менская вобласьць, Беларусь) — беларускі паэт і грамадзкі дзяяч, народны паэт Беларусі (1991).