![]() |
6.99 р.
Вага: 170 г
Памеры: 130x200 мм
|
Казкі Сяргея Календы блізкія да чароўных, хаця ў іх няма пафасных цмокаў, самотных прынцаў ды непрадказальных феяў, няма чароўных прадметаў ад барады да лямпы. Аднак тут ёсць матывы ўвядзення, матывы пошукаў іншага сусвету і падарожжа ў яго, тут ёсць ініцыяцыі, без якіх немагчыма чароўная казка. Галоўнае – героі ды адносіны паміж імі.
Казкі. – Мінск : Галіяфы, 2010. – 108 с., іл.
ISBN 978-985-6906-33-9
Казкі Сяргея Календы блізкія да чароўных, хаця ў іх няма пафасных цмокаў, самотных прынцаў ды непрадказальных феяў, няма чароўных прадметаў ад барады да лямпы. Усё гэта падаецца неактуальным для сучаснага чытача, разбэшчанага кампутарнымі гульнямі. Аднак тут ёсць матывы ўвядзення, матывы пошукаў іншага сусвету і падарожжа ў яго, тут ёсць ініцыяцыі, без якіх немагчыма чароўная казка. Галоўнае – героі ды адносіны паміж імі.
ЗМЕСТ
Залюстроўе ў кожнага сваё. Ігар Жалткоў
Гісторыя пра сустрэчу Павучка Гаўрылы, які быў вегетарыянцам, з Вераб'ём Мосем, які стаў сябрам
Апавяданне пра высакародную Рыбку-Мечніка і яе адданага сябра – электрычнага Ската
Гісторыя пра Кіта Кано, які марыў сплысці за гарызонт
Апавяданне пра сумную Вусеньку Мару ды пра шэрае Мышанё В
Гісторыя пра гультаяватага Бегемота Во, вясёлую сінюю Птушачку Ва і пра тое, як яны вучыліся лётаць
Апавяданне пра няпростую Рыбку, яркую Зорачку ды ніцую Вярбу
Залюстроўе ў кожнага сваё
Пісаць казкі на пачатку XXI стагоддзя не абы-які занятак. Цяжка дадаць штосьці новае да таго сапраўднага багацця казачных сюжэтаў і вобразаў, якое чалавецтва напісала за тысячы гадоў існавання. Аднак людзі працягваюць ствараць уласны свет, насяляць яго чароўнымі істотамі ды прыдумляць ім гісторыі. Калі чытаеш сучасныя казкі, заўважаеш цікавую рэч – людзі мала змяніліся цягам апошніх пару тысяч гадоў, нават пасля таго, як здолелі пабачыць сваю Зямлю з адлегласці ў сотні кіламетраў. Казкі, песні ды праклёны – гэта тое, што, па словах Адама Глобуса, больш за ўсё ўдавалася беларусам, ды зрэшты не толькі ім, бадай, усяму чалавецтву. Вось і пішам сабе паціху свае казкі, для ўласнага ды грамадскага ўжытку.
Гісторыі з гэтай кнігі блізкія да чароўных казак, хаця ў іх няма пафасных цмокаў, самотных прынцаў ды непрадказальных феяў, няма чароўных прадметаў ад барады да лямпы. Усё гэта падаецца неактуальным для сучаснага чытача, разбэшчанага кампутарнымі гульнямі. Аднак тут ёсць матывы ўвядзення, матывы пошукаў іншага свету і падарожжа ў яго, тут ёсць ініцыяцыі, без якіх немагчыма чароўная казка. Галоўнае – героі ды адносіны паміж імі. Маленькі Прынц меў адно што Ружу ды невялічкую планету, аднак гэта ці не самая чароўная казка за апошнія сто гадоў гісторыі чалавецтва.
У сюжэтах ды матывацыях герояў фальклорных казак адлюстроўваюцца грамадскія інстытуты і з'явы мінулага, у казках Сяргея Календы – з'явы сучаснасці. Штучна створаныя казкі часцей за ўсё бываюць шматслойнымі, і гэта таксама ілюстрацыя нашай рэальнасці. Таму ў гісторыях пра Павучка Гаўрылу, Рыбку-Мечніка, Кіта Кано, Вусеньку Мару, Птушачку Ва, Бегемота Бо, Зорачку і Рыбку ды іншых герояў ёсць трошкі ад біблейскай прыпавесці і старадаўніх міфаў, а таксама ад гарадскога дзіцячага фальклору перыяду глабалізацыі.
У кніжцы пераважаюць гісторыі пра тых, хто стварае свой уласны уклад у рамках існуючых правілаў. Тут няма месца рэвалюцыям для змены наваколля з яго правіламі. Хутчэй ідзе гаворка пра ўласныя змены і дасягненні праз іх свайго месца. Рыбка-Мечнік не хоча быць высакароднай, як яе бацькі, але калі яна вырашае скончыць з гэтым, то мусіць шукаць альтэрнатыўны варыянт, які між тым не руйнуе навакольнага сусвету. У казцы пра Вусеньку ды Мышанё героі знаходзяцца на сацыяльным маргінэсе, аднак аб'ядноўваюцца дзеля агульнай мэты і такім чынам ператвараюць маргінальнасць у сэнс прагрэсу. Птушачка Ва і Бегемот Бо супраціўляюцца навакольным правілам, вучацца лётаць і пакідаюць месца, дзе жылі, у пошуках прыгод. Кіт Кано шукае жыццё па-за гарызонтам, і гэты матыў адсылае нас да егіпецкіх і японскіх міфаў. У казках Календы адбываецца чараўніцтва нашага часу, дзякуючы дзвюм рэчам – Веры і Волі. Яго героі, у пэўным сэнсе, выкарыстоўваюць валявое прыняцце свету. Аднак ці можна зараз інакш?
Ігар Жалткоў