Кавалёў Сяргей. Чатыры гісторыі Саламеі: выбраныя п’есы

Кавалёў Сяргей. Чатыры гісторыі Саламеі: выбраныя п’есы
9.99 р.
Вага: 400 г
Памеры: 125x210 мм



Чатыры гісторыі Саламеі: выбраныя п’есы / Сяргей Кавалёў.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2013.— 335 с. — Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-02-1455-3

У зборнік увайшлі найбольш вядомыя п’есы Сяргея Кавалёва, якія ставіліся ў розных тэатрах Беларусі і за мяжой. Драматург выкарыстоўвае ў сваіх тэкстах даўнейшыя міфы і сюжэты, прапануе новыя мастацкія інтэрпрэтацыі класічных твораў беларускай літаратуры. П’есы прызначаюцца як для самастойнага чытання, так і для школьнага тэатра.

Сяргей Кавалёў

ЗМЕСТ
Сёстры Псіхеі
Трышчан & Іжота
Пан Твардоўскі
Чатыры гісторыі Саламеі
Францішка, або Навука кахання
Тарас на Парнасе
Стомлены д’ябал

 

Сяргей Кавалёў (нар. 20 чэрвеня 1963, Магілёў) —беларускі драматург, крытык, паэт, літаратуразнаўца.
Друкуецца з 1980. Даследуе праблемы сучаснай беларускай паэзіі (зборнікі артыкулаў «Як пакахаць ружу», 1989; «Партрэт шкла», 1991), шматмоўную літаратуру ВКЛ (кнігі «Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы XVI ст.», 1993; «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу», 2002).

Аўтар п'ес «Драўляны рыцар» (паст. 1988), «Звар'яцелы Альберт, або Прароцтвы шляхціца Завальні» (паст. 1991), «Трышчан, або Блазны на пахаванні» (паст. 1995), «Люстэрка Бландоі» (паст. 1996 пад назвай «Заложніца кахання»), «Саламеі і амараты» (паст. 1996), «Стомлены д'ябал» (паст. 1997), «Францішка, або Навука кахання» (2000) і інш., створаных на аснове літаратурных твораў і фальклорным матэрыяле. Інсцэніраваў паэму «Тарас на Парнасе», творы С. Русецкай («Чатыры гісторыі Саламеі»), У. Караткевіча («Заяц варыць піва»). Доктар філалагічных навук з 2003 году. Жыве ў Любліне (Польшча).

 


Раім таксама паглядзець:
Кавалёў Сяргей. Сёстры Псіхеі
2.99 р.

Кавалёў Сяргей. Сёстры Псіхеі

У зборнік ўвайшлі новыя п’есы Сяргея Кавалёва, які застаўся верны свайму герменеўтычнаму метаду выкарыстання міфаў, легендаў, літаратурных сюжэтаў. Але гэтым разам да беларускіх матываў далучаюцца алюзіі і цытаты з сусветнай літаратуры, а міф робіцца своеасаблівым павелічальным шклом, праз якое драматург глядзіць на сучаснасць.

Кавалёў Сяргей. Шлях да Бэтлеему
4.99 р.

Кавалёў Сяргей. Шлях да Бэтлеему

У кнігу ўвайшлі п’есы-казкі вядомага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва, напісаныя ў розныя гады. Гэта творы вельмі разнастайныя паводле жанру (міфалагічныя, чарадзейныя, авантурныя, філасофскія), прызначаныя як для самастойнага чытання, так і для школьнага тэатра.

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (2 CD)
8.99 р.

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (2 CD)

Найвядомы, бадай, твор класіка беларускае літаратуры, дзякуючы якому да Беларушчыны прыйшлі і працягваюць прыходзіць пакаленні беларусаў. Сорак гадзінаў гучання, бліскучае выкананне майстра сцэнічнае мовы прафесара Андэя Каляды.

Маўр Янка. Палескія рабінзоны ; У краіне райскай птушкі
6.49 р.

Маўр Янка. Палескія рабінзоны ; У краіне райскай птушкі

Аўдыёкнігу склалі дзве найзнакамітыя аповесці заснавальніка беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра: “У краіне райскай птушкі” і “Палескія рабінзоны”, якія ўпершыню выйшлі друкам у 1930-я гады і вось ужо каторае дзесяцігоддзе займаюць сваё пачэснае месца ў школьнай праграме па роднай літаратуры.