![]() |
6.99 р.
Вага: 215 г
Памеры: 125x185 мм
|
Новая зямля / Якуб Колас.— Мінск : Папуры, 2015.— 352 с.
ISBN: 978-985-15-2268-8
"Новая зямля" — кніга, якая павінна быць у бібліятэцы кожнага, хто лічыць сябе беларусам. Не толькі таму, што гэта першая нацыянальная эпічная паэма, якую справядліва лічаць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства, класічным творам нашай літаратуры, а перад усім таму, што гэта выдатная паэзія. Сам Якуб Колас лічыў яе асноўнай паэмай ва ўсёй сваей паэтычнай творчасці.
Нягледзячы на тое, што Колас пачынаў пісаць "Новую зямлю" ў турме, паэма стала маніфестам годнага жыцця чалавека. Бо менавіта зямля ёсць для кожнага з нас сімвалам Айчыны, свабоды і незалежнасці.
Паэма была напісаная сто гадоў таму, але ідэі самастойнага дзяржаўнага будаўніцтва, якія былі пакладзеныя ў яе аснову, актуальныя і сёння."
Ганна Кісліцына