Колас Якуб. Пісаравы імяніны

Колас Якуб. Пісаравы імяніны
4.29 р.
Вага: 360 г
Памеры: 135x210 мм



Гумарыстычныя апавяданні. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 263 с. – (Бібліятэка школьніка).

ISBN 978-985-6950-41-7

У кнігу класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882 – 1956) увайшлі ўсе гумарыстычныя і сатырычныя апавяданні, напісаныя ім у розных жанрах за розныя гады. Гэта, практычна, першае выданне, дзе падсумоўваецца Коласава смехавая проза. Кніга адкрываецца сціслым нарысам, які ўводзіць чытача ў тэорыю і гісторыю смеху.

ЗМЕСТ

Ад апавядальніка

Якуб Колас і смехавая традыцыя. Юры Пацюпа

ГУМАРЫСТЫЧНЫЯ АПАВЯДАННІ
«Слабода»
Выбар старшыні
Чорт
Соцкі падвёў
Андрэй-выбаршчык
Кірмаш
Кантракт
«Сацыяліст»
Пісаравы імяніны
Калодка пчол
Дзяліцьба
Трывога
Недаступны
Злавіў!
3 днеўніка пана Жылака
Старыя падрызнікі
Знайшлі
Тоўстае палена
Так і трэба ашуканцу
Стараста
Хаім Рыбс
Курская анамалія
Ванька Кудлаты
«Трыумф»
Пракурор
Царскія грошы
Называецца зарабіў
Трагізм
У двары пана Тарбецкага
Драматург і лірычны паэт
Дзядзькаў сведка
Не з таго канца


Якуб Колас і смехавая традыцыя

Ад маленства да сталасці нас не пакідаюць творы Якуба Коласа. I нават цяжка сабе ўявіць больш-менш буйны пісьменнікаў твор, у якім бы мы не сустрэлі смешнага эпізоду. Мы не можам стрымаць усмешкі, чытаючы апісанне прыгодаў пярэсценькага катка Савосева суседа - Мы гатовыя шмат разоў з захапленнем перачытваць той раздзел паэмы «Новая зямля», дзе расказваецца пра хаджэнне дзядзькі Антося па Вільні. Цяжка не пырснуць смехам, калі ў трылогіі «На ростанях» трапіцца на вочы эпізод пра крывы палец дзяка Бацяноўскага ці пра тое, як стары паляшук мокрым вяртаецца з рыбы і спрабуе ў такім выглядзе даступіцца да споведзі ў царкве. Пэўна што кожны з нас успомніць нешта іншае, сваё, дасціпнае і камічнае. I ўсё ж не так і шмат мы ведаем пра Коласаў гумар. Гэта якраз той раздзел пісьменнікавай спадчыны, якому найменей пашанцавала, які найменей вывучалі.

А вытокі Коласавага гумару сягаюць тутэйшага сялянскага асяроддзя, што ўзгадавала вялікага Песняра: дало яму жывую і гнуткую мову, глыбокае веданне ЖЫЦЦЯ, багатыя фальклорныя традыцыі. Колас смяецца так, як стагоддзямі ўмеў смяяцца беларус. Можа, менавіта ён поўна, як ніхто іншы, увасабляе сабою традыцыі нацыянальнай смехавой культуры. I ў той жа час гэты смех непаўторны – яго не зблытаеш з смехам Дамініка Рудніцкага, Каятана Марашэўскага, Францішка Багушэвіча, Старога Уласа, Альберта Паўловіча, Кандрата Крапівы, Андрэя Мрыя ці Андрэя Макаёнка. I пагатоў не падобны ён да сучаснай усёабдымнай іроніі. Зрэшты, у розныя перыяды свайго жыцця і Якуб Колас быў розны – ён мяняўся разам з той пераломнай эпохаю, якая яго запатрабавала, і міжволі мяняўся колер ягонага смеху.

 

Якуб Колас – беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, паэт і перакладчык. Класік сусветнай і беларускай літаратуры – адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі.

Сайт музэю Якуба Коласа.


Раім таксама паглядзець:
Колас Якуб. Новая Зямля
6.49 р.

Колас Якуб. Новая Зямля

Паэма (у фармаце mp3). Агульны час 08:24:01. Чытае Мікола Рабычын. (p) BelTonMedia, 2008.

Колас Якуб. Сымон-музыка
6.49 р.

Колас Якуб. Сымон-музыка

Паэма (у фармаце mp3). Агульны час 5:29:48. Чытае Валер Шушкевіч. (p) BelTonMedia, 2008.

Колас Якуб. Новая зямля (паэма), На ростанях (трылогія). Сулкоўскі Уладзімір
3.49 р.

Колас Якуб. Новая зямля (паэма), На ростанях (трылогія). Сулкоўскі Уладзімір. Радзіма Якуба Коласа (серыял жывапісных палотнаў)

Мастацкае электроннае выданне на двух кампакт-дысках у фармаце Data-CD.