Крапіва Кандрат. Хто смяецца апошнім

Крапіва Кандрат. Хто смяецца апошнім
5.99 р.
Вага: 260 г
Памеры: 145x215 мм



У кнігу класіка беларускай літаратуры Кандрата Крапівы (1896 – 1991) увайшлі шырока вядомыя і ўсенародна любімыя камедыі “Хто смяецца апошнім”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці”.

Хто смяецца апошнім : камедыі : для ст. шк. узросту / Кандрат Крапіва.— Мінск : Маст. літ., 2010.— 186 с.— (Школьная бібліятэка).

ISBN: 978-985-02-1234-4

Камедыі Крапівы вызначаюцца вастрынёй мастацкага аналізу рэчаіснасці, значнасцю грамадскіх праблем, якія вырашаюцца ў іх. Гэта творы наватарскія самім характарам асваення жыццёвага матэрыялу, яны прынеслі ў беларускую літаратуру непаўторныя рэалістычныя і сатырычныя характары.

Янка Казека

ЗМЕСТ

Хто смяецца апошнім
Мілы чалавек
Брама неўміручасці

 

Кандрат Крапіва, сапр.: Кандрат Кандратавіч Атраховіч (5 сакавіка 1896, в. Нізок, цяпер Уздзенскі раён — 7 студзеня 1991, Мінск) — беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец.

Народны пісьменнік Беларусі (1956). Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Лаўрэат двух Сталінскіх прэмій (1941, 1951) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971). З 1940 — член-карэспандэнт, а з 1950 — акадэмік АН БССР. Доктар філалагічных навук.


Раім таксама паглядзець:
Мрый Андрэй. Запіскі Самсона Самасуя
5.49 р.

Мрый Андрэй. Запіскі Самсона Самасуя

У сваім найбольш вядомым рамане Мрый паказаў тыповага выскачку "Самасуя, што з мяшчанскіх нізоў прабіраецца да вяршыняў савецкай улады". Твор уражвае дзіўным гумарам і застаецца запатрабаваным і ў наш час, што сведчыць пра яго надзвычайную актуальнасць.

Сучасная беларуская п’еса
4.99 р.

Сучасная беларуская п’еса

У кнігу ўвайшлі драматычныя творы беларускіх пісьменнікаў П. Васючэнкі, А. Дзялендзіка, А. Дударава, Г. Марчука, Л. Рублеўскай, У. Сауліча, А. Федарэнкі.

Дудараў Аляксей. Князь Вітаўт
4.99 р.

Дудараў Аляксей. Князь Вітаўт

У кнігу ўвайшлі лепшыя п'есы – "Парог", "Вечар", "Радавыя", "Князь Вітаўт", "Палачанка" і інш.

Творы вызначаюцца высокай духоўнасцю, псіхалагічнай і пачуццёвай энергіяй, выразнасцю і дакладнасцю мовы.