![]() |
12.99 р.
Вага: 1160 г
Памеры: 240x340 мм
|
Навелы / ілюстрацыі П. Татарнікава. – Гародня-Wrocław, 2009. – 107 c. : іл. – (Гарадзенская бібліятэка). Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-83-61617-97-6
"Рыцары і дойліды Гародні" – 8-ая кніга серыі "Гарадзенская бібліятэка". Яна складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у нашым горадзе. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.
ЗМЕСТ
ГАРАДЗЕНСКІ ЗАМАК
Узнікненне і росквіт паселішча на беразе Нёмана
Крыжацкая навала
Слаўны рыцар Давыд Гарадзенскі
Бітва з крыжакамі працягваецца
Міжусобныя звады і крыжакі ў замку
Замірэнне Вітаўта і Ягайлы
Замак Вітаўта
Замак Стэфана Баторыя
Міналі стагоддзі
ВЯЛІКІ КНЯЗЬ ВІТАЎТ
Літва – яго радзіма
Сталенне героя
Улада вышэй за ўсё
Руплівец гаспадарства
Вялікая бітва
Шлях да Еўропы
Асноўныя падзеі ў жыцці Вітаўта
МАЙСТАР – НАШ ПРОДАК
Скарбніца старажытных рэчаў
Як шукалі мірскую ратушу
На наваградскіх пагорках
Паселішчы на рэчцы Ашмянцы
Мястэчкі каля замкаў
Зроблена рукамі продкаў
Краўцэвіч Аляксандар Канстанцінавіч – археолаг, гісторык-медыевіст, доктар гістарычных навук, сябра Саюзу Беларускіх Пісьменнікаў. Даследуе сярэднявечную і новачасную гісторыю Беларусі. Нарадзіўся 13.09.1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне. Закончыў гістфак БДУ (1981 г.), аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР, г. Масква (1984 г.), дактарантуру БДУ (1999 г.). У 1996 – 1997 гг. праходзіў навуковую стажыроўку ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Ад 1999 г. выкладае ў беларускіх і польскіх ВНУ. Ад 2005 г. сябра Саюзу Беларускіх Пісьменнікаў. Напісаў дзевяць навуковых і навукова-папулярных кніг: "Майстар – наш продак" (Менск: Народная асвета, 1990); "Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14 – 18 стст.: Планіроўка, культурны слой" (Менск: Навука і тэхніка, 1991); "Стары Мір" (Менск: Навука і тэхніка, 1993, у сааўтарстве з Г. М. Якшук); "Тэўтонскі ордэн ад Ерусаліма да Грунвальда" (Менск: Навука і тэхніка, 1993); "Гродзенскі замак" (Менск: Юнацтва, 1993); "Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка" (Менск: Навука і тэхніка, 1994, у сааўтарстве з Н. І. Здановіч і А. А. Трусавым); "Вялікі князь Вітаўт" (Менск: Юнацтва, 1998); "Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага" (Менск: Беларуская навука, 1998, другое выданне: Жэшаў 2000, польскае выданне: Powstanie Wielkiego Księstwa Litewskiego. Białystok, 2003; чацвёртае выданне на беларускай мове: Беласток, 2008); "Міндаўг. Пачатак гаспадарства" (Менск: Мастацкая літаратура, 2005).
Татарнікаў Павел Юр'евіч – мастак-графік, сябра Беларускага Саюза Мастакоў, дацэнт кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Нарадзіўся ў 1971 г. ў сямі мастакоў у Бярэсці. 3 1982 па 1989 г. вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву ў Менску. У 1989 – 1995 гг. студэнт аддзялення графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. 3 1997 г. сябра Беларускага Саюза Мастакоў. Браў удзел у міжнародных і персанальных выставах у Беларусі, Летуве, Польшчы, Расеі, Украіне, Сербіі, Чэхіі, Славакіі, Германе, Аўстрыі, Італіі, Швайцарыі, Францыі, Гішпаніі, Вялікай Брытаніі, ЗША, Японіі, Тайвані. Асноўныя ўзнагароды за ілюстрацыі да кніг: Дыплом у намінацыі "Залаты дубль" конкурсу "Мастак і кніга" 1998 г., Менск, Беларусь. Дыплом "PLAQUE of The International Golden Реп" 1999 г., Белград, Сербія; Гран-пры конкурсу "Мастак і кніга" 2000 г., Менск, Беларусь; Прэмія "ВІВ Golden Арріе" міжнароднага біеннале "ВІВ'2001", Браціслава. Славакія; Прэмія "Лепшае выданне года" Беларускага нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" 2004 г., Менск, Беларусь; Прэмія "Лепшы ілюстратар года" беларускага нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" 2007 г., Менск, Беларусь; Медаль Беларускага Саюза Мастакоў. 2007 г., Менск, Беларусь; Залаты медаль міжнароднага конкурсу кнігі "Мооnbеаm", 2008 г., ЗША; Лаўрэат міжнароднага конкурсe кнігі "The White Ravens", 2009 г., Мюнхен, Германія.
На старонках кніг, якія складаюць "Гарадзенскую бібліятэку", прадстаўлена забытая гісторыя Гародні, традыцыя суіснавання розных народаў і культур, памяць пра гістарычную спадчыну, культурніцкія і літаратурныя дасягненні творцаў горада на працягу стагоддзяў.
"Гарадзенская бібліятэка" гэта яшчэ адзін напамін гарадзенцам, што лёс гораду ў іх руках. Толькі агульнымі намаганнямі мы здолеем перанесці ў наступныя стагоддзі непаўторнасць гістарычнай Гародні, зберагчы яе ўнікальнасць для нашчадкаў.
"Гарадзенская бібліятэка" прысвячаецца той Гародні, якой мы можам ганарыцца.
Падрабязьней пра кнігу "Рыцары і дойліды Гародні" тут або тут.