![]() |
0.80 р.
Вага: 200 г
Памеры: 125x200 мм
|
Мінск : Медысонт, 2007. – 224 с. – (Бібліятэчка часопісу "Дзеяслоў" ; вып. 4).
ISBN 978-985-6530-72-5
У новую кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоля Кудраўца ўвайшлі літаратурныя партрэты сяброў па пяры: Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Васіля Быкава, İвана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, İвана Чыгрынава, Віктара Карамазава, Фёдара Янкоўскага, Алеся Жука, Варлена Бечыка, Уладзіміра Верамейчыка, Яна Скрыгана...
ЗЬМЕСТ
Падарожжы Алеся Адамовіча
İ сонечнае цяпло і радасьць
На крыжы часу
Заставацца Мележам
Як у кроплі крыві
За дальнім прычалам
İван Чыгрынаў і ягонае "Я"
Трое ў адным пакоі
Жыве і грэе
Чалавек. Жыцьцё. Слова
Сны пра маму
Я Прыпяці і вусьце і выток
Вузлы
Справа № 33556
Анатоль Кудравец нарадзіўся на Магілёўшчыне ў в. Аколіца Клічаўскага раёну ў 1936 годзе. Скончыў Слуцкае педвучылішча, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Настаўнічаў, служыў у савецкім войску, працаваў журналістам, дваццаць гадоў узначальваў часопіс "Нёман". Аўтар многіх зборнікаў прозы. За раман "Сачыненьне на вольную тэму" яму была прысуджаная Дзяржаўная прэмія імя Якуба Коласа.
"За дальнім прычалам..." Чаму "прычал", чаму "дальні"...
Дальні прычал на рацэ, дальні прычал у чалавека... Перад "дальнім прычалам" у чалавека – цэлае жыцьцё, пасьля прычалу — тое, што засталося ад жыцьця, што ён пакідае жыцьцю.
Мележ, Брыль, Быкаў, Караткевіч, Стральцоў, Карамазаў...
Я не выбіраў імёнаў. Яны выбраліся самі. İх нашмат болей у гэтай кнізе. İх нашмат болей за абсягамі гэтай кнігі. Яны – названыя і неназваныя – мой паром і мой прычал.
А.К.
Падрабязьней пра кнігу "За дальнім прычылам" і яе герояў у перадачы "Дом літаратара".