Купала Янка. Тутэйшыя. Выбраныя творы

Купала Янка. Тутэйшыя. Выбраныя творы
6.99 р.
Вага: 180 г
Памеры: 125x185 мм



Тутэйшыя. Выбраныя творы / Янка Купала.— Мінск : Папуры, 2015.— 272 с.

ISBN: 978-985-15-2421-7

У кнігу выбраных твораў Народнага песняра Беларусі ўвайшлі паэмы "Курган", "Яна і я", "Сон на кургане", "На куццю", "На Дзяды".

“...Янка Купала заслужана лічыцца не толькі вялікім паэтам, але і творцам будучыні беларускай нацыі. Беларусацэнтрызм - тое, чым прасякнута ўся творчасць паэта-прарока, які прадбачыў галоўныя падзеі і з`явы ХХ стагоддзя - крывавыя катаклізмы і войны, таталітарызм і выдаткі глабалізацыі. Хто яны, "тутэйшыя" са знакамітай аднайменнай п`есы? Гэта мастацкі маркер беларусаў, якія адчулі сваю адметнасць, але не дайшлі да беларускасці.

Галоўны купалаўскі "тутэйшы" Мікіта Зносак калісь марыў пра змяшанне моваў і этнасаў — і што ж, у эпоху глабалізацыі тое нібыта спраўджваецца...

На сённяшнія рэаліі пясняр глядзіць з той самай задуменнай, прыхаванаю ў вусах усмешкай: маўляў, усё мінецца...”
Пятро Васючэнка

ЗМЕСТ
Тутэйшыя
Курган
Яна і я
Сон на кургане
На куццю
На Дзяды


Раім таксама паглядзець:
Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях
6.49 р.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях

У фармаце mp3. Агульны час гучаньня 5:30:31. (p) “BelTonMedia”.

Мележ Іван. Людзі на балоце
6.99 р.

Мележ Іван. Людзі на балоце

Імя Івана Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай "Палескай хроніцы" - глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920-1930-я гады.

Максім Багдановіч: вядомы і невядомы
7.38 р.

Максім Багдановіч: вядомы і невядомы

У зборнік уключаныя даследаванні творчасці Максіма Багдановіча 1910 – 1940-х гадоў, дзякуючы якім можна прасачыць, як паэзія класіка беларускай літаратуры ўспрымалася на працягу першай паловы XX стагоддзя. Акцэнт зроблены на літаратуразнаўчыя працы, што не перавыдаваліся з часоў першапублікацыяў.