Лепешаў І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў. Том 2 (М - Я)

Лепешаў І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў. Том 2 (М - Я)
5.83 р.
Вага: 940 г
Памеры: 170x250 мм



Слоўнік. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2008. – 704 с. Цьвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-11-0405-1

У слоўніку даецца апісанне каля 7 тысяч фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Кожны з іх атрымлівае граматычную, стылістычную і семантычную характарыстыку. У апошнюю ўваходзяць тлумачэнне фразеалагізма, адлюстраванне яго мнагазначнасці, варыянтнасці, сінанімічнай і антанімічнай сувязей. Слоўнік прызначаны для спецыялістаў-мовазнаўцаў, пісьменнікаў, журналістаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца беларускай мовай.


Прадмова

Слоўнік фразеалагізмаў значна адрозніваецца ад выдадзенага ў свой час Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы (ФСБМ) у 2 тамах (1993).

Новы Слоўнік дапоўнены, у ім дадаткова апісваюцца з семантычнага, граматычнага і стылістычнага боку каля 800 фразеалагічных адзінак, якія склаліся нядаўна і сталі актыўна ўжывацца ў перыядычным друку і мастацкіх тэкстах, а таксама такія, якія існавалі ў беларускай літаратурнай мове, відаць, і раней, але па розных прычынах не трапілі ў папярэдняе выданне: выціраць ногі аб каго, галаўны боль, дах паехаў у каго, зайцы поле гнояць у каго, каму, з пекла родам, не прасыхаць, перакрываць кісларод каму, так бы мовіць, уставаць з каленяў, цягнуць коўдру на сябе і г.д.

У Слоўніку ўнесена шмат паправак, удакладненняў, дапаўненняў або скарачэнняў у семантычную характарыстыку раней апісаных фразеалагізмаў (мнагазначнасць, варыянтнасць, сінанімічнасць і інш.), іншым спосабам пададзены тыя дзеяслоўныя фразеалагізмы (іх каля 1200), якія маюць суадносныя пары незакончанага і закончанага трывання.

У Слоўніку выяўлены і па магчымасці поўна апісаны фразеалагічны склад беларускай мовы ў яго сучасным стане. Тут пададзена каля 7 тысяч фразеалагічных адзінак, а з улікам суадносных трывальных пар дзеяслоўных зваротаў – каля 8 тысяч. Кожны фразеалагізм мае трохбаковую характарыстыку – семантычную, граматычную і стылістычную.

Гэта тлумачальны слоўнік. Аднак у ім не толькі раскрываецца сэнсавы змест таго ці іншага фразеалагізма. Гэты даведнік бярэ на сябе функцыі іншых філалагічных слоўнікаў: акцэнталагічнага (над кампанентамі ў фразеалагізме абазначана месца націску), арфаграфічнага, сінанімічнага, антанімічнага і г.д.

Паводле адбору матэрыялу, а таксама па яго граматычнай і стылістычнай ацэнцы гэта нарматыўны слоўнік. У яго ўключаны выразы актыўнага фразеалагічнага фонду, якія па сферы ўжывання адносяцца да агульнамоўных, агульнаўжывальных. У Слоўнік увайшлі таксама асобныя выразы пасіўнага саставу, пададзеныя з паметай устар. (устарэлы); напрыклад: на пасад садзіць каго. Зусім нязначная частка фразеалагізмаў уключана з паметай абл. (абласны): без дай рады, шашкі ў мяшкі і пад.


Раім таксама паглядзець:
Лепешаў І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў. Том 1 (А - Л)
5.45 р.

Лепешаў І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў. Том 1 (А - Л)

У слоўніку даецца апісанне каля 7 тысяч фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Кожны з іх атрымлівае граматычную, стылістычную і семантычную характарыстыку. У апошнюю ўваходзяць тлумачэнне фразеалагізма, адлюстраванне яго мнагазначнасці, варыянтнасці, сінанімічнай і антанімічнай сувязей. Слоўнік прызначаны для спецыялістаў-мовазнаўцаў, пісьменнікаў, журналістаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца беларускай мовай.

2000 русских и 2000 белорусских идиом, фразеологизмов
2.49 р.

2000 русских и 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний. Словарь с пояснениями и примерами использования

Словарь содержит более 2000 русских идиом, фразеологизмов, других устойчивых словосочетаний и 2000 их белорусских эквивалентов, сопровождающихся примерами использования в разговорной и письменной речи, а при необходимости и пояснениями.

Усціновіч А. К. Слоўнік асабовых ўласных імён
4.49 р.

Усціновіч А. К. Слоўнік асабовых ўласных імён

Слоўнік з'яўляецца найбольш поўным нарматыўным даведнікам па выкарыстанні ўласных асабовых беларускіх імён, утварэнні імён па бацьку. Прыведзены розныя па паходжанні мужчынскія і жаночыя імёны, у тым ліку рэдкаўжывальныя і ўстарэлыя; пададзены найбольш пашыраныя іх народныя, размоўныя і вытворныя формы і варыянты. Выданне ўтрымлівае таксама інфармацыю аб іншамоўных адпаведніках беларускіх імён.