Лойка Алег. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае

Лойка Алег. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае
4.99 р.
Вага: 470 г
Памеры: 145x215 мм



Раман-эсэ: для сярэд. і ст. шк. узросту. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 366 с. – (Школьная бібліятэка).

ISBN 978-985-02-1109-5

Алег Лойка – вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу "Як агонь, як вада...". Герой яго кнігі "Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае" – славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю.

ЗМЕСТ

Introductio, або Уводзіны ў кнігу пра шматдастойнага вучонага мужа Францыска Скарыну, у якіх вельмі коратка расказваецца пра зацьменне сонца ў Полацку, канец свету божага і вялікую радасць на зямлі Полацкай

"...Выкладом, пилностию и працею...", або Дзень Першы – раздзел, у якім апавядаецца аб цалкам верагодных і цалкам неверагодных падзеях, што адбыліся ў друкарні шматшаноўнага Паўла Севярына на Старым Месце ў Чэшскай Празе 6 жніўня 1517 года

Калі гарады становяцца слаўнымі, або Раздзел, у якім вельмі шчыра апавядаецца аб трох слаўных гарадах зямель блізкіх і няблізкіх – аб залатой Празе, мудрым Кракаве, вясёлай Падуі, а таксама аб спрадвечным Полацку, родным горадзе Францішка Скарыны

Чалавек-сонца, або Надзвычай незвычайны раздзел трэці, у якім расказваецца пра тое, як лёсам Францыска Скарыны цікавіліся славуцейшы доктар Ёган Фаўст, Вялікі Містр-чарнакніжнік пан Твардоўскі, блазан караля Жыгімонта Станіслаў Станьчык, а таксама гліняны чалавечак з Прагі Голем і іншыя

Вроцлава не мінуць, або Раздзел чацвёрты – не самы кароткі, бо аб доўгай дарозе Скарыны з вялікага чэшскага Места Пражскага ў слаўнае места Віленскае, а таксама аб тым, што можа, а чаго не можа абмінуць на сваім шляху чалавек

Не дзеля карыслівасці, а са шчыравання, або Раздзел пяты, у якім апавядаецца пра першыя радасці і засмучэнні дастаслаўнага вучонага мужа Францыска Скарыны ў Вільні, пра яго хвалюючую паездку ў родны горад Полацк, а таксама пра друкаванне ў слаўным месце Віленскім "Малой падарожнай кніжкі" і немалыя клопаты як вакол яе, так і вакол друку "Дзеяў апостальскіх", якімі лішні раз было даказана, што не бывае прарокаў у сваіх манастырах, і шмат што іншае

Пажар у Вільні, або Раздзел шосты, у якім з найвялікшым смуткам і жалем апавядаецца пра Полымя Другое, якое нагнала шмат дастойнага мужа ў навуках Францыска Скарыну ў Вільні, і пра лютасць няўмольнага мору, што адабраў ад яго каханую Маргарыту і незабыўнага брата İвана, а таксама пра менш жалю вартыя прыгоды таго ж самага Францыска Скарыны ў Кёнігсбергу

Познаньская эпапея, або Раздзел сёмы, апошні і самы невясёлы, або пра сто дзевятнаццаты дзень і сто дваццатую ноч у познаньскай турме Францішка Скарыны – сакратара і надворнага лекара віленскага біскупа Яна, а таксама пра тое, як у турме паводзілі сябе даўнія знаёмцы Вялікага Друкара доктар Фаўст, пан Твардоўскі, блазан караля Жыгімонта Станіслаў Станьчык, чалавечак з гліны Голем і іншыя

Postscriptum, або Трайны заключны раздзел кнігі пра шматдастойнага вучонага мужа Францішка Скарыну, у якім па магчымасці найпадрабязней словамі finis расказваецца не толькі пра канец жыцця Вялікага Друкара, але і пра ўсіх яго сяброў і непрыяцеляў, з ягоным лёсам звязаных, і зусім нічога не расказваецца пра іншых і іншае

Падрабязней пра аўтара ў Вікіпедыі.

"Як звяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэння ведаюць сховы свае, як птушкі, што лётаюць у паветры, помняць гнёзды свае, як рыбы, што плаваюць у моры і ў рэках, чуюць віры свае і як пчолы бароняць вуллі свае – гэтак і людзі да месца, дзе нарадзіліся і ўзгадаваны ў Бозе, вялікую ласку маюць". (Францыск Скарына)


Раім таксама паглядзець:
Лойка Алег. Займальная літаратура
4.49 р.

Лойка Алег. Займальная літаратура

Тут можна даведацца: чаму той ці іншы пісьменнік узяў сабе менавіта гэты псеўданім, хто і з кім сябраваў, як цяжка творцам даецца праца над сапраўдным мастацкім творам, хто быў рэальным прататыпам таго або іншага героя і шмат чаго іншага.

Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра
0.85 р.

Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра

Мікола Гусоўскі – адзін з буйнейшых паэтаў эпохі Адраджэння. Яго паэма "Песня пра зубра" – цудоўны сплаў лірыкі і эпасу – з’яўляецца выдатным помнікам літаратурнай спадчыны і духоўнай велічы ўсходнеславянскіх народаў.

Жук Алесь. Паляванне на Апошняга Жураўля
3.99 р.

Жук Алесь. Паляванне на Апошняга Жураўля

Аповесць, апавяданні: для ст. шк. узросту / прадм. Анатоля Кудраўца. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 254 с. – (Школьная бібліятэка).