![]() |
26.99 р.
Вага: 950 г
Памеры: 210x270 мм
|
Лучынка : сінанімічныя ўзоры, моўны этыкет, вершы, проза, замовы, крылатыя выслоўі, смяшынкі, беларускі народны гумар. / укладальнікі 3.І. Кустава, В. А. Салаўёва ; мастак М. В. Пракаповіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 240 с. : іл. — Цвёрдая вокладка
ISBN 978-985-02-1490-4
Казачнае ўвасабленне жывога агню школкі-вучэльні "Лучынка" асвеціць далейшы шлях усім, хто далучыцца да вывучэння і болыш глыбокага ўспрымання роднай мовы праз слова, словазлучэнне, сказ і тэкст.
Чытачы пазнаёмяцца з моўным этыкетам, культурай мовы і паводзін на аснове творчага падыходу да літаратурнага матэрыялу, што спрыяе болыш глыбокаму засваенню класічных і сучасных твораў беларускіх пісьменнікаў.
У кнізе ёсць раздзел для аматараў паэтычных радкоў сусветна вядомых паэтаў у перакладзе на беларускую мову. Кніга знаёміць чытачоў з вытокамі прыгажосці роднай мовы, вучыць спазнаваць і разумець залацінкі народнай мудрасці, карыстацца крылатымі выслоўямі, умець разважаць і жартаваць.
"Лучынка" ўтрымлівае канкрэтныя практычныя заданні, заснаваныя на матэрыяле роднага слова, літаратурных твораў беларускіх і замежных пісьменнікаў, вуснай народнай творчасці, якія могуць выкарыстоўвацца ў сямейнай педагогіцы, выхавальнікамі дашкольных устаноў, настаўнікамі пачатковых, сярэдніх і старэйшых класаў.
"Лучынка" можа выкарыстоўвацца як самастойная сямейная чытанка для дзяцей і дарослых.
ЗМЕСТ
Дзяцінства казачны агонь
Ад слова вырастаюць крылы
Слова. Словазлучэнне. Сказ. Тэкст
Ласкавае слоўка, як сонейка грэе
Моўны этыкет
Мама — мова мая
3 твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў
Калі і наш народ дабро спазнае
Славутая сусветная паэзія па-беларуску
Магічных слоўных формул моц
3 вуснай народнай творчасці беларусаў
Шануй старое, як дзіця малое
Залацінкі народнай мудрасці
Неруш ранішні — роднае слова
Крылатыя выслоўі (афарызмы)
Нашага маленства галасы
Пажартуем, адгадаем, паразважаем.
Староначкі для маленькіх
Смех не арэх — зуб не злупіць
Беларускі народны гумар