![]() |
4.49 р.
Вага: 210 г
Памеры: 220x290 мм
|
Дзецям пра Максіма Багдановіча : нарысы. Марціновіч, А.А. Свяці, зорка, свяці : дзецям пра Максіма Багдановіча : нарысы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. — 150 с. — (Гісторыя ў асобах). : іл. — Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-02-1302-0
Сімвалам творчасці Максіма Багдановіча даўно ўспрымаецца «цвяток радзімы васілька». Сам жа ён — той Васілёк, які, узгадаваўшыся на чужой зямлі, не засох. Выстаяў каб вярнуцца на радзіму. Зразумеў, што няма лепшай зямлі, чым свая зямля. I хоць М. Багдановіч спіць вечным сном далёка ад бацькаўшчыны, ён заўсёды з ёю.
Максім Багдановіч жыве. Максім Багдановіч будзе жыць. Да той часіны, пакуль жывуць на зямлі беларусы.
Беларускі ж народ неўміручы.
ЗМЕСТ
Мог быць скоклічам
Мякота — не толькі прозвішча
Маша — доля наша
Шчасце даецца нялёгка
Што за цуд — казка
Вяззе — выток беларускасці
Маленькае падабенства маці
Кавыль з пяшчотнымі вусікамі
Хросная — цудоўны псіхолаг
Як стаў анархістам
«Музыка» быццам першая скрыпка
Вясна ўсё ж прыйдзе
«Во як ведае літаратуру»
Туды, куды душа імкнецца
«Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця!»
Прад высокаю красою
Максім ды Вераніка
Глыток віленскага паветра
Скрозь смугу стагоддзяў
«...Цвяток радзімы васілька»
Права, якога ніхто не забярэ
На крылах «Лебедзя»
Любіў жыццё, светласць і красу
«Краскі ... Думак шчырых і чуцця»
Вянок ... «Вянкоў»
«Аб радзімай старонцы баліць...»
Як нараджаюцца легенды
Да ўсяго была справа
У палоне даўняй красы
Што прынесла фенікс-птушка
«Беларуская хатка» ў цэнтры сталіцы
Калі чай, то без цукру
Ратамка — лекі для душы
I Пушкінка яго прывеціла
Бывай, Мінск... Бывай, Беларусь
«Ў краіне светлай...»
Успомнілі, каб не забываць
Пальма — як часцінка... Ялты
Да класіка і стаўленне адпаведнае
Васілёк, які не засох на чужой зямлі
Ад аўтара
Творчасць Максіма Багдановіча сама па сабе — тая зорка, што — прыцягвае, вабіць да сябе. Колькі часу ні праходзіць, яе святло хоць і недасягальнае, але не слабее. Наадварот, з гадамі становіцца ўсё больш яркім і прыцягальным. Гэтак будзе заўсёды, пакуль нам, беларусам, жыць на зямлі.
Так і хочацца сказаць: свяці, Максімава зорка, свяці. Адначасова ўзнікае жаданне яшчэ раз перагарнуць старонкі жыцця і творчасці гэтага волата нацыянальнага духу.
Ты не супраць, калі мы гэта зробім разам? Згодзен? Іншага адказу ад цябе я і не чакаў...
Марціновіч Алесь Нарадзіўся 18 жніўня 1946, вёска Казловічы, Слуцкага раёна, Мінскай вобласці, Беларусь) — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.
Пасля заканчэння ў 1964 годзе Навасёлкаўскай сярэдняй школы Капыльскага раёна паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса перавёўся на аддзяленне журналістыкі. У 1968 годзе закончыў ужо факультэт журналістыкі БДУ.
Па размеркаванню працаваў загадчыкам аддзела пісем і масавай работы драгічынскай раённай газеты «Запаветы Ільіча». У 1969 годзе прызваны ў армію. Служыў афіцэрам, камандзірам мотастралковага ўзвода ў Забайкальскай ваеннай акрузе, паблізу ад сталіцы Бураціі горада Улан-Удэ. Пасля звальнення ў запас працаваў у рэдакцыях капыльскай раённай газеты «Слава Працы» і слуцкай раённай газеты «Шлях Ільіча».
Каля трыццаці гадоў (1972—2001, 2007) працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (з 1972 года — карэспандэнт аддзела літаратуры, з 1981 года — загадчык аддзела інфармацыі і літаратурнага жыцця).
У лістападзе 1999 года адначасова пачаў працаваць у часопісе «Беларуская думка» (1999—2007): рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, намеснік галоўнага рэдактара, першы намеснік галоўнага рэдактара.
У далейшым намеснік галоўнага рэдактара часопісаў «Нёман» (2008—2009) і «Маладосць» (2009—2011). З 2011 года загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя».