Марціновіч Віктар. Мова

Марціновіч Віктар. Мова
9.99 р.
Вага: 370 г
Памеры: 130x200 мм



Мова. / Віктар Марціновіч. 2-е выданне — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 272 с.

ISBN 978-985-7119-05-9

Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.

Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотных уцехаў, шопінг-рэлігіі і cold sex’y. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі. Разам яны спрабуюць зламаць сістэму, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, каханне і спажыванне, вернасць і здрада памяняліся месцамі.

 

Мова

 

Аўтар выказвае падзяку МГА «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» і Грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», якія шмат зрабілі, каб «Мова» пашыралася і знаходзіла ўсё новых і новых прыхільнікаў.

 

 

Пачатак рамана (урывак)

Частка першая

Барыга*

— Разумееш, гэта ўсё твар. Выраз, вочы, лоб. Вось глядзі, — я абапёрся на стойку і падаўся наперад, штурхануўшы куфаль, з якога долу пырснула піва, але падхапіў, не даў кульнуцца, не такі ўжо п’яны. — Дык вось. Зазірні ў мае блакітныя вочкі. Ці ты можаш дапусціць, што чалавек з такімі сумленнымі вачыма гандлюе наркотыкамі?

Бармен пасміхнуўся і паўтарыў за мной:

— На-лы-ко-ты-ка-мі. — Цяжкавата яму даецца гук «р». Мабыць, прыцеляпаў з кантонскага поўдня Кітая.

Я не ведаю, ці ён разумеў, што я балбачу. 3 кітайцамі наогул складана. Ніколі не ўцяміш, калі яны разумеюць, а калі толькі ўдаюць, што разумеюць. I пагатоў ніколі не прачухаеш, калі яны цябе не разумеюць, а калі толькі ўдаюць, што не разумеюць. Гэты выглядаў так, як і павінны выглядаць бармэн у кітайскім бары пасярод Чайна-таўна Варшавы ў блаславёны наш год чатыры тысячы сямсот сорак першы (год Свінні). А выглядаў ён цалкам абыякавым. Апрануты быў у джынсы "Big Star" і пола "Le Coq", хаця тып ягонай асобы болей адпавядаў "Zara China". Верхні гузік на пола зашпілены. Дарэчы, ужо гэта мусіла мяне насцярожыць. Сцеражыцеся людзей з пола, зашпіленымі на ўсе гузікі…

 


Раім таксама паглядзець:
Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
24.99 р.

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Кніга-лаўрэат прэміі Гедройца!

Новы раман Уладзіміра Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы: Кім Хадзееў, Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка, Мікіта Хрушчоў ды іншыя. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.

Клінаў Артур. Шалом
8.99 р.

Клінаў Артур. Шалом

Аднойчы насунуўшы на галаву медны "кайзэраўскі" шалом, герой рамана ня здолеў яго зьняць і паехаў ў ім з Нямеччыны праз Польшчу да хаты ў Беларусь. Натуральна, з гэтай сваёй адметнасьці ён займеў мноства апрычоных канфліктаў ды адмысловых прыгодаў, якія і арганізуюць сюжэт твора...

Пясэцкі Сяргей. Пяты этап
16.99 р.

Пясецкі Сяргей. Пяты этап

Раман "Пяты этап" – першы твор Сяргея Пясэцкага. Напісаны ў 1934 г., рукапіс не прапусціла турэмная цэнзура, таму кніга выйшла ў свет ужо пасля з'яўлення "Каханка…". Раман апавядае не столькі пра вядомае ўжо нам жыццё перамытнікаў на ракаўска-стаўпецкім памежжы, колькі пра шпіёнска-дыверсійныя калізіі, жыва і вобразна ўзноўленыя аўтарам, чыя маладосць прайшла пад бел-чырвона-белым штандарам у беларускіх партызанскіх атрадах "зялёнадубаўцаў".

Гапееў Валеры. Праклён
14.99 р.

Гапееў Валеры. Праклён

Першы беларускі раман пра сучаснасць, у якім містычнае і міфалагічнае адваёўвае сваё права на існаванне ў рэчаіснасці і робіцца неад'ёмнай часткай нашага жыцця. Пакутлівыя пошукі выхаду з-пад улады Праклёну прыводзяць да неабходнасці паверыць.

Люшэр Ёнас. Вясна барбараў
7.99 р.

Люшэр Ёнас. Вясна барбараў

Беларускае выданне эўрапейскага бэстсэлеру — цяпер гэты твор трэба чытаць па-беларуску!

Ад гэтай кнігі цяжка адарвацца. Яна зачароўвае сваім напачатку нясьпешным, а потым усё шыбчэйшым ды шыбчэйшым рытмам аповеду, што вядзецца пад шоргат жвіру пад нагамі. Два чалавекі памалу шпацыруюць у прасторы, абмежаванай жоўтым мурам, згадваньне якога шторазу кантрапунктам прарываецца ў мінуўшчыну ды зноў вяртае да таго, што дзеецца тут і цяпер.