![]() |
4.99 р.
Вага: 150 г
Памеры: 170x240 мм
|
Пацучок Фэлік падарожнічае : казка : для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту. / Алена Масла, мастак Марыя Каратаева. — Мінск : Выдавецкі дом "Звязда", 2013. — 32 с. : іл.
ISBN 978-985-7059-49-2
Кніга расказвае пра пацучка Фэліка, няўрымслівага і летуценнага жыхара гарадскіх сутарэнняў. Яму ўсё адно, што думаюць пра яго людзі і што многія яго нават баяцца. Ён задумаў пазнаёміцца са светам, які нашмат большы, чым яго родныя сутарэнні, і стрымаць адважнага падарожніка не могуць ніякія перасцярогі.
Фэлік - так клічуць галоўнага героя кнігі пра пацучкоў « Пацучок Фэлік падарожнічае » . Ён і сапраўды персанаж неспакойны . Сказаў сваім бацькам, што адпраўляецца ў дарогу , і пайшоў з дому . За час падарожжа пазнаёміўся не толькі з пацучкамі-дзяўчаткамі Анфіскай і Ларыскай , але і жыцьця цяперашняга паспрабаваў : у рэстаран схадзіў , на моднай вечарыне пабываў, на джыпе пакатаўся і іншых прысмакаў жыцця выпрабаваў . Нават у шопінгу паўдзельнічаў . Паводзіў сябе , праўда , выключна прыстойна і прыгожа. І ў канцы дадому вярнуўся . Праўда , ужо з нявестай Ларыскай. А Анфіска пазнаёмілася з яго суседам Фердынандам . Вядома , усё гэта адбываецца ў дынамічнай яркай казцы.
Аўтар яе - выдатная дзіцячая пісьменніца Алена Масла. Малюнкі, што зрабіла М. Каратаева - настолькі цікава , вобразна знаёмяць з галоўнымі героямі апавядання, што хочацца прачытаць кнігу двойчы.
Алена Масла (нар. 14 красавіка 1967, в. Мілашова, Міёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларуская пісьменніца-казачніца.
Нарадзілася ў сям'і настаўнікаў-філолагаў. Друкавацца пачала з 10 гадоў, дэбютавала ў часопісе «Бярозка», у якім выходзілі і шматлікія яе наступныя публікацыі. Таксама публікавалася ў газеце «Чырвоная змена».
З 1984 па 1989 год навучалася на факультэце журналістыкі БДУ. Пасля навучання працавала фотакарэспандэнтам у газеце «Піянер Беларусі» («Раніца»), рэдактарам краязнаўчага аддзела ў газеце «Туризм и отдых», рэдактарам аддзела часопіса «Качели», галоўным рэдактарам газеты «Переходный возраст». У 2005 г. выйшла яе першая кніга.
З 2006 года — загадчыца рэдакцыі дзіцячай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». Пазней узначальвала часопіс «Бярозка». З 2011 года зноў у выдавецтве «Мастацкая літаратура».
З лістапада 2009 года з'яўлялася сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, адкуль выйшла ў ліпені 2013 года.