![]() |
6.99 р.
Вага: 230 г
Памеры: 125x185 мм
|
Эпічная паэма "Пан Тадэвуш" пісалася ў 1832-1834 гадах у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі. Дзеянне паэмы адбываецца на працягу 5 дзён у 1811 годзе і аднаго дня ў 1812-м на берагах Нёмана перад нашэсцем Напалеона на Расію.
Пан Тадэвуш, або Апошнi наезд у Лiтве / Адам Міцкевіч.— Мінск : Папуры, 2015.— 384 с.
ISBN: 978-985-15-2273-2
Галоўныя героі паэмы — Тадэвуш і Зося — прадстаўнікі дзвюх узаемнаварожых шляхецкіх фаміліяў.
Задума паэмы эвалюцыяніравала з ідыліі ў шырокую эпічную карціну, якая спалучае бытавую, ваенную, любоўную і патрыятычную лініі.
ЗМЕСТ
Кніга першая. Гаспадарка
Кніга другая. Замак
Кніга трэцяя. Заляцанні
Кніга чацвёртая. Дыпламатыка і ловы
Кніга пятая. Звады
Кніга шостая. Засценак
Кніга сёмая. Нарада
Кніга восьмая. Наезд
Кніга дзевятая. Бітва
Кніга дзесятая. Эімграцыя. Яцак
Кніга адзінаццатая. Год 1812
Кніга дванаццатая. Кахаймася!
[Эпілог]
Тлумачэнні [аўтара]
Адама Міцкевіча прынята называць польскім паэтам, але героі амаль усіх яго самых вядомых твораў жывуць у роднай яму Літве — Беларусі. І не проста жывуць, а мараць пра свабоду Бацькаўшчыны, кахаюць, палююць, ладзяць гасцінныя бяседыі ваююць за справядлівасць.
Наваградская шляхта паказвае сваю вальналюбівасць, імкненне не скарацца любым акупантам, але адначасна яна ўражвае наіўнасцю і… чыста беларускай хітраватасцю. А сцэна адчайнай бітвы нашай шляхты з рэгулярным расійскім войскам, у складзе якога таксама ёсьць беларусы, — адна з самых запамінальных сцэн у літаратуры XIX стагоддзя.
Гэты пераклад “Пана Тадэвуша” на беларускую мову рабіўся паўпадпольна, у сталінскім ГУЛАГу. Яго аўтар — беларускі святар, педагог і паэт Пятро Бітэль.
Лявон Баршчэўскі