![]() |
3.99 р.
Вага: 380 г
Памеры: 140x200 мм
|
Апавяданне, аповесці. – Мінск : Кнігазбор, 2007. – 356 с.
ISBN 985-6824-09-5
У новую кнігу прозы Паўла Місько ўвайшлі творы, якія былі напісаныя ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гг. і адлюстроўвалі псіхалогію чалавека на пераломе гісторыі. Рэальнае ў іх пераплятаецца з фантастычным, а фантастычнае – з антыутопіяй. Аповесці, дзеянне якіх адбываецца на абшарах ад чарнобыльскай вёскі да далёкіх планет, не пакінуць абыякавымі аматараў вострых адчуванняў, а таксама тых, хто знудзіўся па дабраякаснай прозе.
ЗМЕСТ
Прыгавораны да жыцця. Апавяданне
Востраў "Мёртвая галава". Аповесць
Ніль адмірары, або Я выбіраю смерць. Аповесць
Зялёныя змеі. Аповесць
"Прыгавораны да жыцця" (апавяданне). Знаёміць чытача з таемнымі тэхналогіямі Трэцяга рэйха і рэінкарнацыяй па-беларуску.
"Востраў "Мёртвая галава" (аповесць). Споведзь астранаўта, з якой вы даведаецеся, што можа адбыцца ў далёкім космасе , калі на зоркалёце жанчын удвая меней, чым мужчын, і як уплывае незямная атмасфера на зямныя пачуцці.
"Ніль адмірары, або Я выбіраю смерць" (аповесць). Хоць дзеянне аповесці-антыўтопіі адбываецца ў кальдэры старога вулкана ў Каліфорніі, уважлівы чытач пабачыць знаёмыя любому беларусу рэаліі...
"Зялёныя змеі" (аповесць). Вострасюжэтны чарнобыльскі трылер пра ўшанаванне продкаў.
Павел Андрэевіч Місько нарадзіўся ў вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёну Мінскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1955 годзе. Працаваў у газетах "Звязда", "Сельская газета", "ЛіМ", часопісе "Полымя", выдавецтве "Мастацкая літаратура". Сябра СП СССР з 1968 году.
Аўтар раманаў "Мора Герадота" (1976), "Хлопцы, чые вы будзеце..." (1990), "Навасёлы…" (1972), "Прыгоды Бульбобаў" (1977), "Эрпіды на планеце Зямля" (1987), "Грот афаліны" (1985), "Прыйдзі, дзень-залацень", "На зачараваным востраве або баба Яга – залатая нага", а таксама шматлікіх аповесцяў, апавяданняў, гумарэсак, нарысаў. Зрабіў шмат перакладаў з рускай ("Мёртвыя душы" М. Гогаля, "Канёк-гарбунок" П. Яршова, паасобныя творы У. Цендракова, У. Лічуціна, Я. Носава, В. Бялова), польскай, славацкай, балгарскай, украінскай ды іншых моваў.
Пачытаць творы Паўла Місько можна на Беларускай палічцы.