Някляеў Уладзімір. Гэй Бэн Гіном

Някляеў Уладзімір. Гэй Бэн Гіном
0.00 р.
Вага: 120 г
Памеры: 120x240 мм



Новы твор Уладзіміра Някляева, прысвечаны Янку Купалу, у папяровым і аўдыё фармаце!

З нагоды 75-гадовага юбілею пісьменніка, рыхтуецца да выдання новы маштабны раман, прысвечаны Песняру зямлі беларускай Янку Купалу. І Беларусі, якая жыла і будзе жыць у Прасторы і Часе.

Някляеў Уладзімір. Гэй Бэн Гіном. Аўдыёкніга

Ёсць людзі

"Ёсць людзі, якя бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць".

Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман "Гэй Бэн Гіном", што значыць: "Геена вогненная".

Раман пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, пра таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі "Масква". І аўтар вядзе нас да гэтай таямніцы.

Першы сказ рамана – ягоны сціснуты змест.

Ідэя, якая ў пытанні: "Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?"

Раман пра Беларусь і беларусаў. Пра тое, як мы памерлі і ўваскрэслі.

Праз геену вогненную праходзіць у рамане разам з Купалам Хрыстос. Гэтым жа шляхам крочаць іншыя персанажы: Ленін і Сталін, камісар Берыя і патрыярх Ціхан, святыя Ганна і Серафім, паганцы Круглец і Няжыла, Брэжнеў і Хрушчоў, Маякоўскі і Горкі, Быкаў і Караткевіч… Сакратары партыйнага ЦК, кагэбісты, артысты, пісьменнікі, паэты, вялікія літоўскія князі...

Гэтым раманам Уладзімір Някляеў адзначае свой юбілей: 11 ліпеня яму 75!

Аўтар працаваў і працуе для таго, каб усім было відаць, ёсць беларускі народ, які чытаў, слухаў і будзе чытаць ды слухаць па-беларуску!

Някляеў Уладзімір. Гэй Бэн Гіном

Раім таксама паглядзець:
Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
24.99 р.

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Кніга-лаўрэат прэміі Гедройца!

Новы раман Уладзіміра Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы: Кім Хадзееў, Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка, Мікіта Хрушчоў ды іншыя. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях
6.49 р.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях

У фармаце mp3. Агульны час гучаньня 5:30:31. (p) “BelTonMedia”.

Някляеў Уладзімір. Кон
11.99 р.

Някляеў Уладзімір. Кон

Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»! Вершы двух стагоддзяў.

Камэнтары

Някляеў Уладзімір. Гэй Бэн Гіном аўдыё

А як паслухаць аўдыё варыянт раману "Гэй Бэн Гіном"?