![]() |
15.99 р.
Вага: 850 г
Памеры: 170x250 мм
|
Расійска-беларускі слоўнік/ Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў; рэд. В. Булгакаў; прадм. С. Запрудскага. — 3-е выданне, папраўленае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 704 с. — Цвёрдая вокладка
ISBN 978-5-00076-013-0
Дадзеная кніга ўяўляе зь сябе перавыданьне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданьне якога зьявілася ў 1928 годзе.
Слоўнік уключае болыш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са «Словаря белорусского наречия» I. Насовіча, «Смоленского областного словаря» У. Дабравольскага, «Беларуска-польска-рускага слоўніка» Я. Ціхінскага, «Віцебскага краёвага слоўніка», «Практычнага вайсковага слоўніка», рукапісных слоўнікаў П. Шпілеўскага і С. Мядзьведзкага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы.
Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных наватвораў: перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.
У афармленьні першай старонкі вокладкі выкарыстаны малюнак-ілюстрацыя Язэпа Драздовіча, зроблены для аздабленьня беларускага школьнага лемантара Макара Краўцова. Аловак. 1920 год. Выява атрыманая дзякуючы спрыяньню гісторыка Ўладзімера Ляхоўскага.