![]() |
6.49 р.
Вага: 360 г
Памеры: 130x200 мм
|
Выявы міфалагічнага выраю/ А. М. Ненадавец, — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 263 с. — 255 с.
ISBN 978-985-08-1212-4
У кнізе аналізуюцца часта сустракаемыя ў беларускай дэманалогіі персанажы: ведзьма, Баба-Яга, нячысцік (чорт). Падкрэсліваецца, што дэманалагічны рад нашай міфалогіі з’яўляецца адным з самых багатых у свеце. Прыводзяцца шматлікія прыклады, зафіксаваныя фалькларыстамі, этнографамі, міфолагамі падчас фальклорных экспедыцый, а таксама знойдзеныя ў розных зборніках вуснапаэтычнай творчасці.
Прызначаецца прафесійным фалькларыстам, міфолагам, культуролагам, а яшчэ тым, каго прыцягвае да сябе свет далёкай мінуўшчыны.
Пачатак прадмовы аўтара
Так павялося спрадвеку, і не толькі сярод людзей, якія падзяляліся (умоўна, вядома ж) на добрых і злых (благіх), але і сярод прыродных з’яў, дрэў, раслін. Мы не агаварыліся, бо нашыя старадаўнія продкі абагаўлялі не толькі жывую прыроду, не толькі сваіх язычніцкіх багоў, але «ўдыхнулі» жывую душу і ў свет тых з’яў і прадметаў, якія мы сёння адносім да «нежывых»: камяні, зямлю, ваду. Здавалася б, што тут незразумелага? He маглі яны нешта правільна, зыходзячы з рэальных каранёў, растлумачыць, вось і баяліся яго, імкнуліся задобрыць паднашэннямі-ахвяраваннямі і «свядомым увядзеннем у ранг бостваў». Усё проста, і разам з тым не надта легка адшукаць першасныя карані фетышызацыі, татэмізму пэўных прадметаў, звяроў. Проста і складана, бо няма выразна адлюстраваных у вуснапаэтычнай спадчыне беларусау (ды не толькі іх, але і ў суседніх народаў таксама) каранёў-першавытокаў, ухапіўшыся за якія можна было б разблытаць гэты складаны клубок міфалагічна-дэманалагічных уяўленняў, зрабіць так, каб было зразумела, выразна бачна не толькі даследчыку, але і звычайнаму чытачу. I яшчэ хацелася б адзначыць наступнае: адна справа, калі нельга растлумачыць тое, што ўжо амаль назаўсёды схавалася-растварылася за смутою шматлікіх стагоддзяў, і зусім іншая, калі гэты міфалагічны ці дэманалагічны персанаж (вобраз, герой, можна акрэсліць па-рознаму) актыўна ужываецца і сёння. Яго часта згадваюць у гутарковай мове і ў мастацкіх творах, у запісах сучасных вуснапаэтычных адзінак і мастацтве, але ён усё роўна дастаткова не вывучаны, не даследаваны, не класіфікаваны. Калі задаць канкрэтнае пытанне носьбіту-інфарматару фальклорнай адзінкі, аўтару карціны ці літаратурнага твора, то і яны, у пераважнай большасці, будуць разводзіць рукамі ці паціскаць недаўменна плячыма, але не змогуць даць вам канкрэтны, вычарпальны адказ, адкуль бы стала вядома ўсё да драбніц. Вось да такіх таямніча-выразных міфалагічна-дэманалагічных персанажаў і адносіцца чорт (нячысцік)…
Прадмова
Чорт у міфалогіі беларусаў
Баба-Яга ў беларускім фальклоры
Ведзьма, адкуль яна?
Заключэнне
Літаратура
Аляксей Ненадавец (Нарадзіўся 12 лютага 1958, вёска Чухава, Пінскі раён) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1995).
У 1980 скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1992 працуе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі. Даследуе беларускую міталёгію, краязнаўства, фальклёр, узаемасувязі літаратуры з міталёгіяй, а таксама Меншчыну ў легендах і паданьнях. Зараз працуе загадчыкам катэдры грамадзкіх дысцыплін Бабруйскага філіяла БДЭУ.