pARTisan. №8. 2009

pARTisan. №8. 2009
2.49 р.
Вага: 460 г
Памеры: 240x320 мм



Альманах сучаснае беларускае культуры. — 90 с. Тэма нумару — вера.

Рэлігія, догмы, Бог – чаканыя асацыяцыі на агучаную тэму. І ня толькі ў краіне зь цьмянымі ўспамінамі пра поліканфэсійнае ўчора і стракатымі дэкарацыямі “праваслаўна-атэістычнага” сёньня. У новым нумары “pARTisan” не абмяжоўваецца адно рэлігійным вымярэньнем тэмату і робіць спробу канцэптуалізаваць фэномэн веры ў розных кірунках, ствараючы поліфанічную візію на праблему – ад сакральнага “жыць (зь) верай” да прыватнага “быць Верай”.

Пад вокладкай:

– Бог: ёсьць, няма, ёсьць Няма ці няма Ёсьць – на Марсе, у Смалявічах, разам зь пінгвінамі, у зорным небе? Філёзаф прысутнасьці Алесь Анціпенка і філёзаф адсутнасьці Валянцін Акудовіч разважаюць пра спэцыфіку існаваньня вышэйшага розуму
– “Раб божы” vs. “як Бог”: этнакультуроляг Тодар Кашкурэвіч аналізуе хрысьціянскую і паганскую формулы рэлігійнага самаадчуваньня
– (Пост)камуністычны экстаз, спажывецкі культ, поп-ідалы, творцы супраць Творцы, Беларусь замест Бога: культуроляг Андрэй Расінскі пра сьвецкае паганства як паноўную рэлігію Беларусі
– Анёлы як героі танцполу, альбо “Нашае мастацтва – абсалютна рэлігійнае”: тандэм an angelico распавёў Максіму Жбанкову, як глямурызаваць сакральнае і сакралізаваць глямуранае
– Ігнацы Карповіч і яго празаічны “Цуд”: польскі літаратар зь беларускімі каранямі і праваслаўным веравызнаньнем азмаўляе з Марыйкай Мартысевіч пра памежжа, бога і беларускія танкі ў польскім Гарадку
– “Я і маё імя”: паэтка Вера Бурлак пра свае жыцьцё пад знакам “суцэльнай славянскай аскезы”

Таксама у нумары:

– Севярын Квяткоўскі распачынае сэрыю “Прамоваў пра мову”
– У новай рубрыцы “горад х герой” – Адам Глобус і яго Вільня
– Андрэй Хадановіч з аповедам пра паўлегальныя сустрэчы з сакральным
– Новыя вершы Ігара Бабкова
– Культпаёк з кіно, музыкі і літаратуры etc.

Візуальны шэраг:

– Руслан Вашкевіч, Андрэй Дурэйка, Міхаіл Гулін, Lena Davidovich, Сяргей Ждановіч, an angelico group etc.


Раім таксама паглядзець:
Клінаў Артур. Горад СОНца
3.22 р.

Клінаў Артур. Горад СОНца

Фотаальбом Горад СОНца ёсьць вынікам пяцігадовай працы вядомага беларускага мастака Артура Клінава над праектам, прысьвечаным Менску. У яго ўвайшлі каля ста фатаздымкаў і эсэ Горад СОНца, напісанае аўтарам для гэтага праекту.

pARTisan. №5. 2007
2.49 р.

pARTisan. №5. 2007

Альманах сучаснае беларускае культуры. — 88 с.

pARTisan. №10. 2009 / Каляндар "Канец словаў"
2.49 р.

pARTisan. №10. 2009 / Каляндар "Канец словаў"

Альманах сучаснае беларускае культуры.
Фармат: А3. Колькасьць старонак: 62. Спружына, рыгель.
Таксама вядомы як "каляндар з аголенымі літаратарамі".