![]() |
7.99 р.
Вага: 250 г
Памеры: 120x165 мм
|
У неба пехатою. Апошнія вершы / Рыгор Барадулін ; прадмова Уладзімера Някляева ; пасляслоўе, укладанне Сяргея Шапрана. — Мінск : Медыял, 2014. — 224 с.
ISBN 978-985-6914-13-6
Апошнія па часе напісання вершы класіка беларускай літаратуры.
24 лютага Рыгор Барадулін адсвяткаваў свой 79-ы дзень народзінаў, а 2 сакавіка яго не стала.
Кнігу “У неба пехатою” склалі вершы апошніх трох год. Заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 года — літаральна за пару дзён да сыходу.
“У неба пехатою” — так называецца верш Рыгора Барадуліна, напісаны за тры месяцы да смерці.
Кнігу аператыўна склаў і падрыхтаваў літаратуразнаўца і сябар Рыгора Барадуліна Сяргей Шапран. Вокладка — Змітра Гупянца.
Кніга выходзіць пры падтрымцы стваральніка Музея беларускай шляхты ў маёнтку Падароск Паўла Бераговіча.
Выданне мае 240 старонак, у тым ліку 16 старонак з апошнімі здымкамі ды апошнімі рукапісамі народнага паэта, а таксама поўны тэкст інтэрв’ю, якое Рыгор Барадулін даў Сяргею Шапрану напярэдадні свайго апошняга дня народзінаў.