![]() |
10.99 р.
Вага: 340 г
Памеры: 150x225 мм
|
Кніга складаецца з дзвюх частак. Першая задумвалася аўтарам як сцэнар мультфільма з разлікам на самых маленькіх гледачоў. Сюжэты гэтага "Тэатра на далонях" не толькі забаўляюць, але і навучаюць - развіваюць кемлівасць, фантазію і спрыт у пальцах. Другая частка, "Піраміды", -гэта п’есы Сержука Вітушкі паводле беларускіх, рускіх і англійскіх казак.
Тэатр Сержука Вітушкі / уклад. Л. Сагановіч.— Мінск : Тэхналогія, 2014.— 99 с. - Цвёрдая вокладка.
ISBN: 978-985-458-253-5.
Аўтар "гуляе ў казкі", як у пірамідкі-складанкі: вядомыя байкі, жарты, песні нанізвае адну за адной, а ў канцы кожнай п’есы прыхоўвае нейкі сакрэт, які павінны адшукаць дзеці.
Адрасуецца бацькам, выхавальнікам, а таксама ўдзельнікам дзіцячых тэатральных гурткоў.
ЗМЕСТ
Прадмова
ТЭАТР НА ДАЛОНЯХ
Вікторыя! Віват!
Грамацейкі
Лоўчае мяска, або Шашлык
Падэспань
Поліўка
Цыганачка
Сава
Сарока ды іншыя
Загадка "Зайцы і воўк"
Прачуханачка
Масаж-цягнічок
Масаж-караблік
Масаж-шпацыр
Работнікі (масаж)
Танец седзячы
Масток
Пантаміма "Кветка"
Пантаміма "Птушка"
Гульня "Ласіца"
Гульня "Варажба"
Загадка пра цялё
Забаўка "Слімак"
ПІРАМІДЫ (п’ескі)
Верабей і Сцяблінка
Каток - залаты чубок, срэбныя вушкі, хвост завітушкай
Лёгкі хлеб
Бай і Будзік
Рэпка
Замак-замок
Бабка і Кракадзіл
Буркун і Жэўжык
Дружная капэла
Звесткі пра аўтара
Сяржук Вітушка нарадзіўся 10 красавіка 1965 года ў пасёлку Чысць Маладзечанскага раёна. Скончыў Мінскае тэхнічнае вучылішча № 76 электронікі (1984 г.), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1989 г.). Працаваў на заводзе "Інтэграл", у "Беларускай хатцы" (філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску у Беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільні, на Летувіскім тэлебачанні. Адзін з лідараў беларускага дэмакратычнага руху моладзі пры канцы 1980-х гадоў, старшыня клуба "Талака". Аўтар шэрагу публікацый па праблемах моладзевага руху, аховы помнікаў гісторк: і культуры, краязнаўства. Быў аглядальнікам эфіру радыёстанцый "Свабода", "Рацыя", "Палонія", а таксама аўтарам у розных праграмах гэтых медыяў. У 2011 годзе выйшла яго кніга "Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі". Памёр 2 ліпеня 2012 года ў Вільні, пахаваны ў вёсцы Рагава Мінскага раёна.
“Тэксты, сабраныя ў гэтай кнізе, - гатовы "Тэатр Вітушкі". Ён мог бы яшчэ і рэжысёрам быць, бо ўсё за ўсіх зрабіў сам. Мала таго - гэтыя казкі так і просяцца ў мульцікі. Гарантую, што яны разыдуцца па самадзейных тэатрыках, як гарох рассыпаны. Тут ёсць і сучасны погляд, але захаваная і добрая беларуская традыцыя. Увесь Свет, прапушчаны праз светлае ўспрыманне жыцця Сяргеем, робіцца БЕЛАРУСКІМ!”
Валер Мазынскі